– Ё*тваюмаааці!
– Гэта ты тэкст песні паўтараеш?
– Не, гэта я чаргу ўбачыў...
Вясёлка з каляровых валасоў фанатак «Пошлай Молі» расцягнулася на добрых метраў пяцьсот. Здалёк здавалася, што ўздоўж праспекта хтосьці прасыпаў «скітлс». Вокны суседніх дамоў трапяталі ў такт песень пра малодшую сястрычку і партвейн. Рознакаляровае «калектыўнае несвядомае» гарлапаніла іх у адзін голас, не збіўшыся ні разу. А канцэрт яшчэ нават і не пачаўся. Сюр...
– Я такога не бачыў з часоў маладога Нойза! – крыкнуў нейкі барадаты чувак у натоўпе. Выглядаў ён удвая старэйшым за палову наведвальніц канцэрта. Тое, што яго суседкі па чарзе маладога Нойза не бачылі наогул, яго зусім не бянтэжыла. А хіба павінна было?
Бо «нават твая б-э-эйба іх вед-а-ае», будзь упэўнены, сябар. У свой першы прыезд у Менск «Пошлая Молі» хайпіць так, быццам гэта плод забароненага кахання Oxxxymiron-a і Сяргея Шнурава. У чым сакрэт гэтых худзенькіх пусі-кілераў з Харкава? Новы голас моладзі? Ды чорт яго ведае, мо і так. У рэшце рэшт, джынсоўка Levis у мяне была, як па Jetix круцілі «Тоталі Спайс», я таксама памятаю (рудзенькая была самай крутой), а значыць, Олівер Сайкс абавязаны аддаць Кірылу Бледнаму яго грошы, як бы абсурдна гэта ні гучала!
Праходзячы міма спалоханага ахоўніка на ўваходзе, я прачытаў у яго вачах нясмелае: «Уцякайце, дурні!», але не надаў гэтаму значэння. Праз нейкія паўгадзіны я зразумеў, што ён меў на ўвазе. Дзяўчынкі-скітлс, як па пстрычцы, трансфармаваліся з «Ханымантаны» у шалёных майл сайрус, і пачаўся такі паці хард, што не перадаць словамі! За слэм адказвалі знаёмыя па канцэртах Anacondaz і «Петли Пристрастия» асобы, а гэта знак якасці. Ужо як слэмяцца гэтыя хлопцы, вам лепш не ведаць!
«Дарагія, як жа я да вас зараз хачу...» – пасля гэтых слоў ад крыку натоўпу на бары патрэскаліся ўсе келіхі. Здаецца, Бледны не да канца ўсведамляў сутнасць сказанага. Фанаткі ля сцэны і так амаль сцягнулі з яго «нью бэлансы». Апыніся Кірыл у той момант у цэнтры залы – ён быў бы «ўжо распрануты», стаяў бы «голы і круты» і далей па тэксце. Але такі варыянт развіцця падзей мяне б не здзівіў – людзі на танцпляцы рэальна сарваліся з ланцуга.
«Пошлая Молі» хайпіць так, быццам гэта плод забароненага кахання Oxxxymiron-a і Сяргея Шнурава.
Пакуль ахоўнікі метадычна выводзілі з залы тых, хто праглынуў перад канцэртам «вельмі моцны аспірын», я дакараў бармэнам за занадта дарагі алкаголь і сабе – за адсутнасць адвагі цвярозым падысці да «той беленькай у кепцы Supreme».
– О, здарова, я Ягор! – навіс нада мной нейкі бухі чувак.
– Здарова! Мы знаёмыя?
– Ды якая розніца, пайшлі тусіць! Вууунь там мае сяброўкі стаяць, хадзем пазнаёмлю!
«"Я ўсё роўна за яго замуж выйду!" – крыкнула адна з іх, скокнуўшы ў залу»
Легендарныя «музыка громче – глаза закрыты» я гарлапаню ў асяроддзі сваіх новых сяброў. «Бялюткая ў Supreme» адна з іх – сюр працягваецца. Колькасць знаёмых асоб вакол зашкальвае. «Пошлая Молі» раптам стала аб'яднальным фактарам для велізарнай колькасці абсалютна розных людзей. Вось завучка з майго ўнівера скача ў абдымку з адной з Майлі Сайрус. А вось мае рэперы з Minsk Independent Battle слэмяцца ў цэнтры кола і клічуць мяне да сябе. Што ж паміж усімі намі агульнага?
Здаецца, гэтыя песні сапраўды трапляюць у яблычак. «Пошлая Молі» – музыка цэлага пакалення маладых людзей, якія проста хочуць ламаць красоўкамі падлогу. Пакалення, якое стамілася адчуваць на сабе адказнасць за дарослыя праблемы. Якому страшна сталець і станавіцца такімі ж, як іх бацькі. Гучнае «адсмакчы чэлес – гэта мой пратэст» у твар грамадству. Можа быць, трохі неразумнае і саманадзейнае, але, тваю няхай, быццам табе не ўсё роўна, стары? Ідзі і слухай сваіх «Наўтылусаў»!
Альбом, назву якога нельга казаць услых, здаецца, ужо пайшоў па трэцім коле, але нікога гэта не бянтэжыць. Людзі падаюць на галовы, на падлогу, страчваюць прытомнасць, потым устаюць і падаюць зноў. І, здаецца, нікому не хочацца, каб гэты сеанс экстрэмальнай псіхатэрапіі заканчваўся. Нікому, акрамя ахоўнікаў – яны ўжо адкрыта стаміліся адштурхоўваць ад Бледнага маладых прыхільніц. «Я ўсё роўна за яго замуж выйду!» – крыкнула адна з іх, скокнуўшы ў залу. Хто ведае... Гучала яна даволі пераканаўча.
Прайшоўшы праз крывавую бітву за гардэроб, стомленыя, збітыя, але задаволеныя, мы з сябрамі праводзім разбор палётаў і вырашаем, ці ў стане мы працягваць гэтую ноч. Нешта мне падказвае, што ў наступны свой прыезд «Молі» будзе разбураць ужо як мінімум Re:public. Аднагалосна забіліся, што прыпаўзем на наступны канцэрт, нават калі будзем пры смерці. А пакуль мы ўсё гэта абмяркоўвалі, скітлс-дэсант у поўным складзе адправіўся на «Бассоту», якая праводзілася ў двух кварталах ад клуба. Вось ужо ў каго сапраўды вечны нон-стоп!
Выходныя агалцелага драйву на дні народзінаў «Бассоты» скончыліся. Нашая візуальная каманда вытрымала амаль 30 гадзінаў скенку. Фота і відэафлэшбэкі адмыслова для цябе ніжэй.
Чым адрозніваецца слэм ад мошу, як правільна краўдсёрфіць і што такое сёркл-піт – пытанні, якія хвалююць кожнага рок-фаната. Адказваем!
Фотасправаздача з бэйс-эпіцэнтра мінулых выходных – тусоўкі Clans, «Бассоты» і Zuluwarriror.
Шмот ад мясцовых дызайнераў, фуд-тракі і жывая музыка на скейт-парку – усё як мае быць.
Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
КАМЕНТАРЫ (11)
"Пакалення, якое стамілася адчуваць на сабе адказнасць за дарослыя праблемы. Якому страшна сталець і станавіцца такімі ж, як іх бацькі. Гучнае «адсмакчы чэлес – гэта мой пратэст» у твар грамадству. Можа быць, трохі неразумнае і саманадзейнае, але, тваю няхай, быццам табе не ўсё роўна, стары? Ідзі і слухай сваіх «Наўтылусаў»!"
автор втирает какую то дичь,молодость родителей этих подростков пришла на лихие 90е , а не на перестройку. и скорее они слушали Нирвану , Продиджи , или Скутер.и все идеи типа "нафиг взрослых и общественное мнение" у них были еще похлеще чем у этих детишек-покемонов.;)
Старичье думает своими старческими категориями - музыка, поэзия, глубокий смысл, в то время как мир вирусных коммуникаций двигается вперед и подмигивает глазиком эмоджи
Мир вирусных коммуникаций движется вперёд? Хахаха. Тогда почему на фото всё тоже, что было 20 лет назад в деревенском клюбе?
Скоро и тебе будет за 30. Вот тогда и разочаруешься, что спустил молодость на какую-то уйню. Вот тогда и поговорим.
Хорошо, папа! спасибо за добрый совет!
х*й пойми.
Чё это? Ещё одно доказательство, что эти люди импотенты и ничего не смогут создать хорошего?
Дааа...Гавномузыка сейчас в тренде...Однако что-то модно, а что-то вечно, и обилие школьников на данном мероприятии ни как не может говорить о вечности. И лишь гораздо после, ностальгируя о юношестве, они будут думать только об одном: "Боже, какое же дерьмо я раньше слушал(а)".
А ты послушай пока Наутилусов
Ага, уже поставил пластинку и завернулся в пледик
а вся правда в том что телки запали на вокалиста и пох что они и как играют)
бред