Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Гравітацыя»

Жывы класік беларускай сцэны вярнуўся са сваім пятым альбомам.

 


Лявон Вольскі выпусціў альбом «Гравітацыя», свой першы рэліз за тры гады. Гэта ўсё тыя ж песні Вольскага пра людзей і свет вакол іх, за якія мы яго і палюбілі. З нечаканага – «Руская песня», дзе Лявон упершыню за 30 гадоў заспяваў на рускай мове.

«Гравітацыя» завяршае трылогію, распачатую плыткамі «Грамадазнаўства» (2014), «Псіхасаматыка» (2016). Як і гэтыя рэлізы, ён быў запісаны ў Вільні з нарвежскім музыкам Снорэ Бергерудам. Сродкі на запіс «Гравітацыі» Лявон збіраў праз краўдфандынг – і паспяхова закрыў усю суму.

Прэзентацыя альбома «Гравітацыя» пройдзе ў Prime Hall 2 сакавіка. Абяцаюць і новыя песні, і лепшыя хіты з сольнай творчасці і гуртоў, у якіх удзельнічаў Лявон. Квіткі – ад 40 BYN, шукай на Kvitki.by, Primehall.by і ў гарадскіх касах.

 

Лявон Вольскі:

– У гэты дзень хачу найперш падзякаваць усім, хто падтрымаў краўдфандынг, – для мяне гэта неацэнна. Канцэпцыя альбома – гісторыя чалавечага жыцця, ад нараджэння і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі. Спачатку юнацкі максімалізм, мары, летуценні, першае каханне, а потым пачынаецца пераход у дарослы час, калі шмат што не спраўдзілася ды яшчэ сістэма ўрываецца ў тваё жыццё і бязбожна яго рэдагуе. А потым ужо сталасць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол, трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя.

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

34 песни, которые свае рэбята знают наизусть.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Участники группы – про свою музыку, место на беларусской сцене и нескучный быт.

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.