Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Краўт-рок, постпанк і вінтэдж-поп у адной сумесі. Склалі шорт-ліст рэкамендацый для тых, хто хоча пазнаёміцца з сучаснай беларускай музыкай. Ніякіх іерархій і рэйтынгаў – усе пазіцыі ў спісе выпадковыя.

 


Polyn

Гэты праект мае зорны склад: у Polyn сышліся Ілля Чарапко («Пятля Прыхільнасці», «Касіяпея»), Сяргей Краўчанка і Аляксей Ванчук (абодва – Port Mone). Нягледзячы на постпанкаўскі і авангардны бэкграўнд, разам музыкі вырашылі рабіць поп-музыку. Але часы і падзеі наклалі на творчасць свой адбітак, і тое, што атрымалася, сталі называць нігілістык-поп. Па атмасферы ж гэта дынамічная, несупынная туга, доўгі пошук чагосьці ці кагосьці.

Кожны мув каманды – суцэльная паэзія. Так, напрыклад, у песні «Старость» можна пачуць гукі лядоўні з менскай крамы, запісаныя на бінаўральны мікрафон. А ў кліпе «В тумане» Ілля і Сяргей шпацыруюць па Менску з партрэтам Ванчука на кардонцы. Пакуль у гурта не было ніводнага жывога выступу, але ёсць дэбютны альбом «202022» – 33 хвіліны даўнтэмпа пра безнадзейнасць.

 

 

 Facebook   /   Bandcamp 

 


Rap&Vogue

Rap&Vogue – эпатаж і смеласць, якіх часта бракуе беларускай сцэне. Праект стварылі рэжысёры-кліпмэйкеры Маша Манакава і Зміцер Ляўкоўскі. Ты можаш ведаць іх па кліпах «Серебряной Свадьбы», «Кассиопеи» ці «СБПЧ». Цяпер яны раздаюць стыль ва ўласнай музыцы. Разам з перформерамі на сваіх канцэртах Rap&Vogue ладзяць эфектныя густоўныя шоу – пруфы глядзі ў іх цік-току. Нягледзячы на моцны візуальны складнік, песні можна (і варта) слухаць асобна. У кампазіцыях наміксаваныя мовы і героі-апавядальнікі. Абірай, што больш даспадобы: французская песня пра голуба на пікніку буржуазных студэнтаў, беларускі трэк з блытанымі пасланнямі Мінкстранса ці, можа быць, гісторыя нямецкага Ганса, моцна незадаволенага жыццём. Злавіць выступ Rap&Vogue можа быць складана: апошні раз «выкрадальнікаў Еўропы» бачылі ў Лімасоле і Таліне. Але дакладна варта сачыць за іх перамяшчэннямі і чакаць свой горад.

 

 

  Instagram   /   TikTok   /   Bandcamp 

 

 


Syndrom Samazvanca

«Самазванцы» пішуць вельмі шчыльную музыку для сапраўдных аўдыяфілаў. Яны любяць краўт-рок, псіхадэлію, арт-рок, панк, і выглядае, што гэта ўзаемна. Сумаваць не давядзецца: гітарныя рыфы, сінтэзатарныя шумы, незвычайныя рытмы і жменя дробных дэталяў у кожным трэку будуць увесь час трымаць тваю ўвагу. Слухаць Syndrom Samazvanca – як ехаць на ровары: няма калі расслабіцца, але столькі цікавага на шляху! За тэксты тут адказвае Уладзь Лянкевіч, а значыць – ніякіх банальнасцяў: Менск становіцца бязлюдным востравам, з пасткі ратуе шчуралоў, а размовы пра смерць вядуцца з Аленай Кіш. У дыскаграфіі гурта ўжо тры альбомы: «Sonk» і «Vostraŭ skarhaŭ» з аўтарскімі песнямі і «Radyjo Niamiha» з каверамі на незалежную беларускую сцэну 80-х і 90-х мінулага стагоддзя. Летась каманда перасабрала склад і цяпер базуецца ў Варшаве. 

 

 

  Instagram   /   Bandcamp

 

 


«Петров и Октябрь»

Новыя прадстаўнікі беларускага постпанку, які часта ўхваляюць па-за межамі Беларусі. У параўнанні са звычнай цемрай гэтага жанру, іх песні значна менш змрочныя.
Справа ці то ў танцавальных сінтэзатарных рытмах, ці то ў іх схільнасці да жартаў і пранку. Зараз гурт актыўна гастралюе па менскіх пляцоўках. Пакуль музыкі працуюць над дэбютным альбомам, паслухай іх сінглы. Папулярнасцю карыстаюцца рамантычны трэк «Бесконечно» і песня пра «колыбель наших пятиэтажек»

 

 

  Instagram    

 

 


Applepicker

Мікіта Арлоў – ужо легенда беларускай музычнай сцэны і адзін з самых актыўных яе прадстаўнікоў. Падрахуйце самі: ён грае ў гуртах «Союз», «Голос Кинчева», White Cave, Dalida і ўвесь час залятае на калабарацыі з іншымі артыстамі. Толькі ў гэтым тэксце Мікіта так ці інакш з’явіцца яшчэ неаднойчы. У яго сольным праекце Applepicker шмат хаосу, які пры пэўным узроўні падрыхтоўкі слухача пераўтвараецца ў шчыльную музычную плынь. Сам аўтар вызначае сваю аўдыторыю так: «сфармаваныя меламаны, якія рэгулярна шукаюць нешта новае». У мінулым годзе Applepicker парадаваў грунтоўным альбомам «Ещё больше песен про город и торговые центры», а зараз ужо назапасіліся дэмкі для новай кружэлкі. Відэа «Hangin' Around» было намінаванае на Berlin Music Video Awards разам з працамі Daft Punk, Danny Brown і Justice ft. Tame Impala.

 

 

  Instagram   /   Bandcamp 

 

 


«Сны Синей Собаки»

Іранічны постпанк з аналагавымі сінтэзатарамі, драм-машынкай і простымі гітарнымі партыямі. У тэкстах гурт спрытна міксуе абсурд і глыбокую паэзію. Пасля рэлізу першага альбома «Любитель голубцов» у 2022-м, хлопцаў адразу пазвалі ў лайн-ап фестывалю Sprava, і сэт дэбютантаў не расчараваў. Калі адной музыкі недастаткова, каб пераканаць цябе зайсці на іх выступ, уяві саліста, які скача ў белым халаце, і таямнічага клавішніка ў процівагазе. За апошні год у гурта змяніўся склад і гук. Па апошніх рэлізах відаць, што каманда рухаецца ў бок большай сур’ёзнасці. Але пры гэтым музыкі не страчваюць фірмовай непрадказальнасці і ўмення здзіўляць кантрастамі.

 

 

  Instagram   /   Bandcamp 

 

 


pavluchenko

Надзея Паўлючэнка робіць прыгожы і кранальны электрапоп з надрыўным вакалам. Гэта музыка для доўгіх меланхалічных вечароў, у якіх ты раптам знайшоў сябе зусім самотным. Дзяўчына пачынала з кавераў на Земфіру, Каржа і Стрыкала, а ў свае 16 разам з Лёшам Крыўдзіным выпусціла трэк «Река» – на сёння ў яго 1,4 мільёна праглядаў на ютубе. Зараз спявачка выпускаецца на DNK Music. Апошнія рэлізы – рэміксы і speed up версіі ранейшых трэкаў, але, мяркуючы па новых дэма, хутка можна чакаць новыя гучныя песні. 

 

 

  Instagram   /   TikTok 

 

 


«Борисовский тракт»

Лёгкае і займальнае індзі, ад якога вее адначасова непасрэдным юнацтвам і цёплай настальгіяй. Самі пра сябе музыкі кажуць так: «Мы намагаемся знайсці баланс паміж незалежнай музыкай, культурай і безбілетным праездам». У сваіх песнях «Борисовский тракт» распавядае небанальныя і часам каляабсурдныя гісторыі. Раім паслухаць песню пра адзінокага былога бандыта ці французскамоўную драматычную кампазіцыю пра гульню коткі з мышкай. 

 

 

  Instagram 

 

 


VVaxplay

Новы праект Ані Жданавай і Стаса Мурашка нарадзіўся ў 2023-м. Абое ўдзельнікі маюць багатае музычнае мінулае: Аня рабіла сольны праект, Стас граў у The Toobes, «Саюзе» і «Валянціне Стрыкала». З іх дуэта атрымаўся плыўны і таямнічы вінтэдж-поп. Гук імкнуліся зрабіць неідэальным і шурпатым, каб перадаць хісткасць сённяшняга часу. Зусім нядаўна гурт прэзентаваў дэбютны альбом «Dust & Haze», дзе назва намячае смугу і пыл, у якія давядзецца занурыцца слухачу. У запісе паўдзельнічала цэлая кампанія здатных на цуды музыкаў: Мікіта Арлоў, Філіп Петчанка, Антон Шніп, Ігар Латушка – тут проста не магло атрымацца дрэнна.

 

 

  Instagram   /   Bandcamp 

 

 


«Сербский нож»

«Сербский нож» – гэта змрочны электрапанк з увагай да візуалу. Каб лепш зразумець істу гурта, варта наведаць іх лайв. Цяпер зрабіць гэта можна на андэграўнд-тусоўках у Варшаве. Падчас іх сэту мімаволі згадваеш Іэна Кёрціса – ці то праз музычныя адсылкі, ці то праз гіпнатычныя танцы саліста. «Сербский нож» выступае ў масках і цягам канцэрта трымае ўпэўненую і цвёрдую сувязь з аўдыторыяй. Тут абіраюць актыўнасць пад настрой: можна адразу скокнуць у слэм (музыка спрыяе), а можна ўслухоўвацца ў рэфлексійныя тэксты: «краявід наступны: мікрахвалёўка ды недаедзены кавалак шчасця» 

 

 

  Instagram   /   Bandcamp 

 

 


Каго яшчэ паслухаць:

 Sož 

 Vapna 

 ян клапоцкі 

 ЗАО «Сомнительные инициативы» 

 Rich Chamomile

 fishtank 

 Sick Mirror 

 loukii 

 Wasssup  

 Вектар 

 

 

Ад аўдыякасеты да Мексікі  – шлях гурта Nürnberg

Ад аўдыякасеты да Мексікі – шлях гурта Nürnberg

Як сабраць 6,7 мільёнаў праслухоўванняў трэкамі па-беларуску?

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Участник «СОЮЗа» рассказывает про каждый трек своего сольника.

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Как поменялся самый популярный беларусский артист за последние годы?

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Музыка, которая лечит.

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

Сразу несколько кандидатов на звание «альбома года».

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Появляются классные вещи.

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Десакрализация места с мрачной историей.

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Рассказываем о новых релизах и начинаем планировать лето.

Музыка в феврале: Iva Sativa, «ЛСП», The Violent Youth

Музыка в феврале: Iva Sativa, «ЛСП», The Violent Youth

Куда сходить в Минске и что беларусского послушать.