Вектар прэзентаваў кліп «8:00 in Minsk»
У новай працы менскі артыст Вектар спалучыў хіп-хоп-флоў і адсылкі да класікаў.
У трэку «8:00 in Minsk», на які ўжо знялі кліп, Вектар дзеліцца думкамі чалавека, які пакідае свой дом і не ведае, калі вернецца. Гэта не класічны хіп-хоп, але блізкая эстэтыка адчуваецца ў рытміцы і тэксце, нашпігаваным адсылкамі да іншых твораў.
– Калі мы жывём у адрыве ад дома, нам у галаву прыходзяць думкі аб тым, як раней было выдатна. Гэта салодкія ўспаміны, але жыццё з думкамі аб мінулым можа разбураць і азмрочваць нашу рэчаіснасць. Кліп аб тым, што трэба памятаць, але пры гэтым жыць сённяшнім днём і працягваць рухацца, — кажа артыст.
Назва «8:00 in Minsk» адсылае да серыі сінглаў хіп-хоп-выканаўцы Drake. Па легендзе, менавіта ў гэты час звычайна адбываюцца падзеі, якія падзяляюць жыццё на да і пасля.