Фестываль арганізавалі рэжысёры Мацвей Сабураў і Каця Аверкава і музыка Сяргей Краўчанка. Яны пераехалі ў Белую Царкву некалькі гадоў таму, а цяпер шчыра і сур'ёзна пачынаюць ажыўляць мясцовыя лакацыі. Галоўную мэту фестывалю сфармавалі так: «Sprava – гэта вопыт узаемадзеяння з прыродным і культурным ландшафтам сродкамі сучаснага мастацтва, рамяства і музыкі». У выніку на паўвостраве з'явілася акуратная сцэна, больш падобная да твору ў стылі лэнд-арт. Уласна, у гонар узвядзення гэтага вытанчанага аб'екта і арганізавалі фестываль, а ў будучыні тут плануюць пастаянна ладзіць канцэрты і майстар-класы. Магчыма, зусім хутка паўвостраў стане месцам прыцягнення многіх дапытлівых людзей: прынамсі гэты фестываль атрымаўся вельмі шматабяцальным.
«Грезы Пафнутия» мякка пранікалі ў галовы гледачоў і супакойвалі, мілыя бабулі з вакальнай групы «Натхненне» Чарэйскага сельскага ДК ідэальна ўпісваліся ў прастору. Хор Salutaris сваім спевам быццам выганяў д'яблаў з душаў слухачоў: настолькі зачаравана людзі ўбіралі гукі і абводзілі вачыма скляпенні царквы. Пад сэты Shuma і Stereobeaver зноў можна было папусціцца і адправіць ногі ў вольныя танцы. З неба пасыпаліся зоркі, калі на сцэне зайгралі Port Mone, якія сваёй музыкай забіралі думкі кудысьці на дрэйфуючы па начным акіяне карабель. І завяршальнай музычнай разынкай стаў гітарыст J.J.OK, які схаваўся пад разгалістым дрэвам і хутка прыцягнуў да сябе іншых імправізатараў.
Але ўсё ж, нягледзячы на выдатны лайнап, галоўным хэдлайнерам засталося само месца правядзення фестывалю. Смакуй фоткі!
Як культавы бар на Кастрычніцкай святкаваў свае чарговыя народзіны – глядзі ў нашым утульным фотарэпорце.
Экскурсія па раёне, дзе хутка на чалавечых костках могуць вырасці панэлькі.
Фотафіксацыя галоўных падзей заключнага дня урбан-фестывалю Vulica Brasil. Viva la Кастрычніцкая!
Фотасправаздача з бэйс-эпіцэнтра мінулых выходных – тусоўкі Clans, «Бассоты» і Zuluwarriror.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.
Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.
КАМЕНТАРЫ (12)
Я ведаю, што там было вельмі добра, сябры ездзілі, водгукі толькі цёплыя.
Але гляжу фоткі... ну ніводнага ж слова па-беларуску, ані абвестачкі.
А не, ёсць адно - sprava
Вот поехали бы и проверили своими глазами!)) Добрая атмосфера, покой, душевность, сохранение традиций и уважение пространства друг друга, полное слияние природы и артистизма. Получилось все очень органично и, пожалуй, не стоит ставить этот фестиваль наряду с другими. Это был очень интересный опыт, и я испытываю абсолютную благодарность организаторам, которые с волонтерами сделали казалось бы невозможное из подручных средств. И я после этого опыта еще больше люблю свою родную Беларусь. За вдохновение. За поддержку и дружбу. Свято-Троицкий храм усиливал трогательность и духовность этого места. Каждый из нас задумался о смыслах и заглянул в глаза друг друга под пение хора Solutaris... Всем спасибо
Помятый Том Харди в вышиванке https://34mag.net/media/upload/images/2017/august/sprava/1sprava_2017_by_kapitonova_34mag_166.jpg
Уахаха!
как позволил Отдел идеологии Чашникского райисполкома осквернять наши святыни? пять веков здесь люди приходили молиться, святая земля и пиво танцы чужая культура у стен храма. неужели в душе у чиновников давших разрешение не осталось ничего святого. какой ужас. это же охранная зона и это место надо использовать соответственно, проводить фестивали православной культуры совместно с православной епархией, духовной музыки и пения, благо у нас таких прекрасных коллективов, хоров хватает.Люди задумайтесь куда идём!
Светлана, у прынцыпу я з вамі абсалютна згодны. Храм - не тое месца, дзе павінны шпацыраваць без штаноў.
Для сучаснай моладзі ўспомню свой выпадак. Некалі, яшчэ пры Саюзе, як прыйшоў з арміі, было ў маёй мясцовасці "гадавое свята". У мясцовую царкву збіраліся з усёй акругі (дарэчы яно і зараз так), з раднёй прйшлося і мне там быць. Праз каторы час змогся, выйшаў перакурыць (!). На царкоўным дворы, абапал каменнай агароджы, стаялі драўляныя лавы, дзе павольна й стаў пускаць дым. Побач сядзей стары, але дагледжаны дзядок. Схіліўся да мяне і шэптам кажа: "Прабачце, але тут, пры царкве няможна курыць".
Я гэта расказаў не ў падтрымку тых артадаксальных бабулек, што "шыкаюць" у любой царкве, калі што не па старых правілах, зусім не. І не ў падтрымку той еўрапейскай "свабоды", калі ў царкве адчыняюць кавярні, каб неяк заахвоціць да наведвання; таксама - не. І не ў спадзяванні на "Отдел идеологии" - гэтых наогул да такой спадчыны дапускаць нельга. Проста хачу сказаць наступнае: у кожнага з нас - свой Бог. Некаму святыня - асабісты трыбух, абы яму было добра; другому лепш каб было прыгожа навокал, чым жыць сярод бруду. Колькі людзей, столькі каштоўнасцеў. Бог даў чалавеку свабоду, каб той САМ выбіраў свае паводзіны, але потым за іх і адказваў. Вы правільна заўважылі: "... пиво танцы чужая культура у стен храма". А хто іх мог навучыць, адкуль ім ведаць ЯК сябе паводзіць? І я не стану іх лаяць, а наадварот буду вітаць любы інтарэс да гэтага месца. Няхай з сотні чалавек адзін задумаецца пра гісторыю храма, як было і як цяпер, і ЯК ПАВІННА БЫЦЬ , гэта будзе значна лепш, чым поўнае забыццё і руйнаванне.
Прабачце ўсе, калі шмат напісаў.
Ребят, это же троллинг, окститесь
Светлана, а почему же вы не спрашиваете отдел идеологии или какой-нибудь другой отдел о том, почему никто не занимается, например, восстановлением храма? Почему стены храма просто разрушаются год за годом? Может, стоит поблагодарить ребят за то, что вдыхают в место жизнь? Что убрали и облагородили всю территорию? Что благодаря им в район приехали гости и туристы? Что многие вообще благодаря фестивалю узнали про Белую Церковь и разрушающуюся реликвию? Подумайте, пожалуйста, над этими вопросами.
спрашиваем, только ответа нет игнорируют, а вы думаете после фистиваля что то измениться? найдётся дядя который даст денег на реставрацию? я думаю вряд ли.
проводитe svoji фестивали RPC православной культуры совместно с RPC православной епархией gdě chotitě uvažaěmaja, živitě sami i dajtě drugim šans žiť. Rěbjata - molodcy.
храм - святое место, нечего осквернять наши святыни. в подземельях храма покоятся останки людей в том числе родители и предки Льва Сапеги. танцы на костях. идите танцуйте на могилах своих предков.
Super