З мінулага года «Месяц фатаграфіі» абраў тактыку скразной тэмы фестывалю. Калі летась фотамастакі круціліся вакол «цэнтра/перыферыі», то 2017 год прысвечаны тэме «калектывізацыі» ў шырокім сэнсе, не толькі ў звязку з першымі дзесяцігоддзямі Савецкага Саюза. Куратары прапануюць паглыбіцца ў архіўныя фатаграфіі і ў фатаграфіі, якія даследуюць калектыўны вопыт.
Асноўная экспазіцыя выставы размясціцца ў «Сталоўцы XYZ», аднак яе адгалінаванні можна будзе знайсці ў галерэі «Ў» – там адкрыюцца выставы Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма!» і Vortex Preview ад грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва». У берасцейскай прасторы «Крылы халопа» шукай групавую выставу By Now, а ў арт-рэзідэнцыі Клінава, вёсцы Каптаруны, – вынік эксперыментальнага пленэру мастакоў.
Поўную праграму фэсту глядзі тут, а мы пакуль раскажам пра асноўную экспазіцыю ў «Сталоўцы».
Сацыякультурны праект ВЕХА (VEHA) працуе з архіўнай фатаграфіяй і аднаўленнем сямейных архіваў. Галоўная мэта – заахвоціць усіх зразумець шлях сваіх продкаў і знайсці адлюстраванне асабістай гісторыі ў сямейным архіве. Цяперашняя выстава ахоплівае тэму фатаграфавання «асаблівых момантаў», якія раней, часцей за ўсё, былі звязаны са святочнымі падзеямі.
Вольга Бубіч. «Больш, чым Я»
26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які стаў найбуйнейшаю тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя. На шчасце, пацярпелым дзецям сталі дапамагаць людзі з іншых краін: у іх з'явілася магчымасць выязджаць у Еўропу на аздараўленне. Аўтарка праекта Вольга Бубіч з 2000 года працуе валанцёркай у адной з дабрачынных арганізацый, і яе праект уключае ў сябе матэрыялы, сабраныя за час паездак у якасці суправаджальніцы.
Галерэя «Indie». «Выклік дахаты»
У цэнтры праекта дванаццаці мастакоў – ідэя «заваявання» прасторы іншага чалавека і дзеянняў, якія ў ёй разгортваюцца. Кожны з чальцоў калектыву правёў нейкі час у доме іншага, займаючыся чымсьці самастойна ў прысутнасці ўладальніка жытла ці без яго – у залежнасці ад дамоўленасці.
SPUTNIK. «Is(not)»
Для кагосьці Ісландыя – гэта пакрытая вулканамі выспа, для кагосьці – некалі багатая краіна, якая цяпер увязла ў фінансавым крызісе. Польскія фатографы са «Sputnik Photos» вырашылі пераасэнсаваць стэрэатыпы і ўзяліся за паганскія традыцыі краіны: міфы, легенды ды гісторыі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне, прысутнасць якіх усё яшчэ моцна адчуваецца ў жыцці ісландцаў.
«Гендарны маршрут». «Жаночы эмансіпацыйны праект: між утопіяй і рэчаіснасцю (да 100-годдзя рэвалюцыі 1917 года)»
Ці жаночы твар у вайны? У межах выставы паказана, як «пераходны» стан грамадстваў уплывае на прасоўванне жаночага пытання. Экспазіцыя выставы складаецца з дзвюх частак. Першая, у прасторы «Сталоўка XYZ», улучае працы беларускай мастачкі Жанны Капуснікавай, старонкі з кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», беларускія фільмы «Маляваны рай» і «Палута Бадунова: згадаць і не забыць» ды серыю фатаграфій з украінскага праекта «Нябачны батальён» (2015). Другую, у прасторы «ЦЭХ», складаюць працы Жанны Капуснікавай, фотапраект «Rojekê, One day» і фільм «Гулістан, Зямля ружаў» («Gulistan, Land of Roses», 2016) курдкі Зайне Ак’ёль (Zaynê Akyol).
Праект Albom.pl. «Што не памірае, тое і не жыло»
Тут прадстаўлены архіўныя, не публікаваныя раней пахавальныя фотаздымкі з паўночнага ўсходу Польшчы, якія былі зроблены да пачатку Другой сусветнай вайны або адразу пасля яе. Зараз ужо амаль ніхто не робіць фотаздымкаў нябожчыкаў ці пахаванняў.
Выставы доўжацца да 6 кастрычніка. За поўнай праграмай сачы тут: будзе яшчэ шмат цікавостак у іншых месцах.
Пасля пераезду паўгода таму ў Менску нарэшце пераадкрылася галерэя сучаснага мастацтва «Ў». 34mag зазірнуў на вернісаж.
У Менску прайшоў міжнародны чэмпіянат па велапола – спартовай гульні ў мяч на роварах.
У мінулую нядзелю ў брацкім Кіеве давалі прэм’еру – акустычную праграму ад Сяргея Міхалка.
Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.