17 верасня ў прасторы «ЦЭХ» адбылася менская прэзентацыя другой часткі кнігі «Рома едзе» – фінальнага тома экзістэнцыйнага падарожжа маладога беларуса Рамана Свечнікава вакол свету.
Падчас уступнай прамовы аўтар кнігі Раман Свечнікаў некалькі разоў паўтарыў, што сённяшняй сустрэчай асабіста для сябе ставіць кропку ў гэтай гісторыі – наперадзе новыя праекты і новыя выпрабаванні. Аднак для чытачоў па ўсім свеце гісторыя «Рома едзе», здаецца, яшчэ толькі пачынаецца. Заключана дамова на рускі пераклад кнігі ў маскоўскім выдавецтве Corpus, пад вокладкай якога выходзяць кнігі Джонатана Франзэна, Мішэля Уэльбека, Уладзіміра Сарокіна ды іншых аўтараў. Плануюцца і новыя пераклады.
Зараз Раман Свечнікаў і яго нязменны рэдактар Барыс Нікалайчык працуюць над мантажом фільма, знятага па матывах іх сумеснага падарожжа на роварах з маторамі вакол роднай Беларусі. Сачыць за навінамі гэтага праекта ты можаш у інстаграме. Ці падпісацца на сацсеткі 34mag – у Facebook, Twitter, VK і Instagram.
Папяровую версію абедзвюх частак «Рома едзе», а таксама іншыя кнігі серыі «Бібліятэка 34mag» можна набыць у менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а).
11 снежня ў Менску выступіў самы паспяховы музычны праект 2016-га – кіеўская фармацыя «Грибы».
На Ноч музеяў мы прайшліся па трох лакацыях Менску – галерэі «Ў», Нацыянальным і Музеі Азгура – і адрэфлексавалі, што там адбывалася.
Справаздача з канцэрта, які сабраў паўкіламетровую чаргу на ўваходзе.
Солдаут был объявлен за два месяца до концерта. Мы поняли почему.
Агляд актуальнага інтэрнэт-ландшафту.
Пукст, Каляды, танцы з выпадковымі мінакамі.
Праграма насычаная, дэдлайн неўзабаве.
Чытаць у камфортным тэмпе, даследаваць сябе і іншых.
Паказы open air пад жывую музыку.
Сэнс сустрэчы – падвысіць усвядомленасць у экзістэнцыйных пытаннях.