Беларускія музычныя лэйблы

У сучаснай музычнай індустрыі лэйблы займаюцца не толькі вытворчасцю аўдыязапісаў гуртоў на носьбітах розных фарматаў, але і іх прамоўшнам, што зараз, у час інтэрнэту, нават важней. Расказваем пра тыя беларускія пляцоўкі, якія могуць узяць на сябе пэўныя абавязкі дыстрыбуцыі і раскруткі музычных праектаў і паскорыць твой грымоткі музычны камін-аўт.

Ezhevika

 Стылі:  electronic, downtempo, abstract, hip-hop, trip hop, chillwave, indietronica 

 Выканаўцы:  CherryVata, Awlnight, antrru, Hamlet His Highness, Gorbach, Gran+, Sorrow Leads To Salvation, That Sky, IIIII 

  info@ezmusic.org

  FB  |   VK  |  Soundcloud

 

Лэйбл з’явіўся ў 2009 годзе як стартавая платформа для рэлізаў гурта CherryVata, але хутка перарос у аднаго з самых буйных выдаўцоў беларускай (і не толькі) электронікі. На дадзены момант на рахунку лэйбла каля 60 рэлізаў і запланаваны яшчэ тры, адзін з іх на вініле. У асноўным музыка спакойная, чыловая, але шмат выходзіць эксперыментальных рэлізаў прасунутага ф’ючара. Каб, не разлічваючы на гараскоп, зразумець, ці супадзе характар тваёй музыкі з Ezhevika, зацані іх апошнюю на дадзены момант кампіляцыю II Miracle – зборку самых сакавітых трэкаў лэйбла ў 2016-м. За ўсю хурму на лэйбле адказвае Зміцер Літвіновіч.

 

 

SunWoofer

 Стылі:  synthpop, world accordion, folkpunk, pub rock, ukulele punk, ethno, folktronica

 Выканаўцы:  «Серебряная свадьба», «Кассиопея», Shuma, «Носорогов и !ХОП!», Mustelide, Марына Неўгень

  sunwooferpromo@gmail.com

  FB  |   VK  |  Soundcloud

 

Лэйбл створаны сябрамі з Менска і Масквы Аляксандрам Багданавым aka Papa Bo, Аляксандрам Бергерам і Яўгенам Калмыковым. Яны займаюцца выданнем музыкі як на фізічных носьбітах, так і размяшчэннем на ўсіх асноўных лічбавых дыстрыб’ютарах. Лэйбл мае кантакты з расійскім мэйджарам «Саюз», пад эгідай якога таксама выпускаюць беларускіх выканаўцаў. Новых артыстаў SunWoofer падпісвае, калі двое з траіх заснавальнікаў бачаць у музыцы нейкі патэнцыял альбо яна блізкая яму па эстэтыцы. Па словах стваральнікаў лэйбла, SunWoofer (сонечны гучнагаварыцель) – гэта прылада, прызначаная для трансфармацыі сонечнай і іншай касмічнай энергіі ў гукавую хвалю. Калі ў цябе такое музло, пішы хлопцам.

 

«Пяршак»

 Стылі:  rock, hip-hop, pop, electronic, experimental, freak

 Выканаўцы:  Volski, «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Brutto, «Крамбамбуля», «Кассиопея», Weed & Dolphins, Tonqixod, Akute, CherryVata 

  34editors@gmail.com

  Mixcloud  |  Soundcloud  |  Telegram

 

«Пяршак» – улюбёнае дзіця 34mag. Быў запушчаны ў 2010 годзе як мультымедыйная пляцоўка для анлайн-выдання музыкі, кніг, кінастужак і арт-праектаў. У 2012 і 2013 гадах «Пяршак» таксама выдаваўся на CD. За 7 гадоў дзеяння на мультылэйбле выйшла каля 80 музычных альбомаў, 14 кніжак, некалькі фільмаў, сярод знакавых рэлізаў – альбомы Brutto, Volski, «Петли Пристрастия», праект «Рома едзе», пасмяротны зборнік Васіля Быкава, раманы Віктара Марціновіча. Зараз «Пяршак» сканцэнтраваўся на музыцы і пераўтвараецца ў паўнавартасны медыйны рэсурс пра музыку. Таму, калі ты жадаеш выдацца на «Першаку» або хочаш, каб мы распавялі пра твой альбом, канцэрт ці супрацоўніцтва з заморскім лэйблам, пішы нам на 34editors@gmail.com, а папярэдне глядзі нашыя стэйтменты наконт лэйбла.

 

 

FYM Family

 Стылі:  garage rock, folk, lo-fi, post-punk, cold wave, new wave 

 Выканаўцы:  «Блеск Бати», Fyodorovitch, Jail Born Jane, Weed & Dolphins, White Cave, She-Wolf, Dlina Volny

  FB   |   VK   |  Instagram

 

Музычную пляцоўку заснаваў Улад Скнарын, лідар Fyodorovitch, у 2013 годзе. На дадзены момант лэйбл выдаў 20 рэлізаў, падпісаў 15 артыстаў, арганізаваў 8 тэматычных канцэртаў у Менску, Віцебску і Горадні. Музычныя прамоўтары ўсё робяць сваімі намаганнямі за сціплы бюджэт: запісваюць касеты, выразаюць уручную вокладкі, здымаюць у гаражах кліпы. Карацей, суцэльны лямпавы гук.

 

 

Foundamental

 Стылі:   ambient, downtempo, avant-garde, experimental, improvisation, drone, glitch 

 Выканаўцы:   Hamlet His Highness, Viktar Siamashka, i/dex, Sanytch, Pavel Ambiont, Microbe, Uncou, Parametric, Nerdy Dubz

  FB   |   VK   |  Soundcloud

 

Нэт-лэйбл заснаваны ў 2009 годзе Віктарам Камянецкім. Калісьці адыграў важную ролю ў засваенні беларускіх музыкаў замежнай музычнай сцэны, мэтанакіравана прадстаўляючы іх за мяжой. Пры дапамозе стваральніка Force Carriers Паўла Няхаева лэйбл супрацоўнічаў з Live Performers Meeting, удзельнічаў у кракаўскім Unsound Festival. Сёлета браў удзел у арганізацыі вялікага сумеснага фестывалю з польскім Unsound у Менску – Unsound Dislocation X Mental Force. Апошні рэліз лэйбла быў амаль два гады таму, але, па словах стваральнікаў, яны не імкнуцца да рэгулярнасці.

 

«Бассота»

 Стылі:   bass, trap, grime, footwork, electronic, hip-hop, garage

 Выканаўцы:   Kipah, Aslamin, Гари, Валик, Чистый D, Maklai, White Monkey

  FB   |   VK   |  Soundcloud   |  Mixcloud   |  Telegram   |  Instagram

 

Пра «Бассоту» мы не раз пісалі: і пра сам праект, і пра іх 30-гадзінныя скенкі (у 2016-м, у 2017-м), і пра іх супрацоўніцтва з беларускімі граймерамі. І нездарма, бо зараз «Бассота» – напэўна, самая актыўная клубная промагрупа ў Менску. Апроч таго, што гэта музычнае кам’юніці, хлопцы таксама ладзяць трансляцыі дыджэй-сэтаў, выкідваюць запісы сяброўскіх падкастаў, штотыднёвыя вытанчаныя падборкі музычных трэкаў, рэміксы на беларускіх ды замежных музыкаў. А таксама яны ў перманентным пошуку маладой крыві, дзе б яна ні цякла. Таму, калі ты адчуваеш у сваіх жылах моцную схільнасць да бэйсу і гатоўнасць далучыцца да вельмі шпаркай каманды, табе – ва ўладанні «Бассоты».

 

You So Fat Records & You So Deep Records™

 Стылі:   drum & bass, neurofunk, techstep, glitch, neuro hop 

 Выканаўцы:   Receptor, Teddy Killerz, Nouwa, Agressor Bunx, Disprove, Koven, Fatloaf, Heamy, Dyamorph, Sever 

  yousofatrecords@mail.com

  FB  |   VK  |  Soundcloud  |  Beatport

 

Першапачаткова лэйбл быў заснаваны, каб сабраць маладых і перспектыўных артыстаў разам і вырасціць іх да ўзроўню еўрапейскіх пляцовак Bad Taste, Trust In Music, Ammunition і Black Seeds. Але за 6 гадоў існавання ён пераўтварыўся ў самастойную разгорнутую пляцоўку, на якую падпісваюцца EDM-музыканты розных краін. У лэйбла добра наладжана манетызацыя, усе трэкі прадаюцца праз Beatport. У 2015 годзе лэйбл запусціў даччыны імпрынт You So Deep Records, які спецыялізуецца на выданні лёгкага гучання bass-музыкі: liquidfunk, soulfunk, intelligent dnb, future bass. Каб лепей зразумець стылістыку абедзвюх пляцовак, паслухай перадачы Fatcast і Deepcast, якія прадстаўляюць асноўны спектр гуку лэйбла.

 

TuzinFM

 Стылі:   folkrock, artrock, pop, folk & singer-songwriter, folk-fusion 

 Выканаўцы:   Akute, Dzieciuki, Лявон Вольскі, Irdorath, Re1ikt, «Крама» 

  FB  |   VK  |  Soundcloud

TuzinFM – не лэйбл у чыстым выглядзе. Хутчэй, гэта беларускамоўны медыярэсурс, які не прадае музыку, але распавядае пра яе. Партал актыўна займаецца прамоцыяй такіх артыстаў, як Dzieciuki, Sciana, HandMade, Teleport. Таксама рэсурс рыхтуе хіт-парад, вядомы яшчэ са спрадвечных часоў. З 2005-га па 2011-ы Tuzin выдаваў пераможцаў хіт-парада на CD, зараз працуе толькі ў анлайне.

 

Force Carriers

 Стылі:   techno, electro 

 Выканаўцы:   Apex Sphere, Pavel Ambiont, Parametric, S4DS 

  FB  |   Youtube  |  Bandcamp  |  Soundcloud

 

 

Лэйбл заснавалі Павел Няхаеў (Pavel Ambiont, Nieviadomy Artyst) разам з Аляксеем Усіновічам (Apex Sphere, S4DS) пяць год таму. Зараз на рахунку пляцоўкі 9 рэлізаў. Лэйбл спецыялізуецца на навукова-фантастычных і індустрыяльных плынях тэхна, электра і эмбіэнту. Выдаюць толькі лічбавыя рэлізы праз Bandcamp. Адзін з самых цікавых – кампіляцыя Stellar Obsession («Апантанасць зорамі»), дзе стваральнікі праекта сабралі прадстаўнікоў некалькіх хваляў беларускай электронікі. Лэйбл супрацоўнічае з іншымі прома-групамі: Euthanasia, Grave Board Clan, гарадзенскім «Аб'ектам» і беластоцкім фэстам Up To Date – але не вельмі настроены прымаць маладых выканаўцаў, бо не займаецца шырокай дыстрыбуцыяй. Гэта хутчэй сямейна-сяброўскі праект, чым стандартны элемент музіндустрыі.

 

Haze NetLabel

 Стылі:   electronic, experiment, avant-garde 

 Выканаўцы:   Knyaz Mishkin, Wёska Project, Alex Mason, Viktar Siamashka, Aortha, Vlad Buben 

  FB  |   VK  |  Instagram

 

 

Haze – незалежны і некамерцыйны лэйбл, які прадстаўляе эксперыментальную электронную і авангардную музыку. Рэлізы выпускаюцца легальна і бясплатна пад ліцэнзіяй Creative Commons. Ні артыст, ні лэйбл ганарараў не атрымоўваюць – музыка застаецца чыстым мастацтвам па-за межамі ўсякага бізнэсу.

 

Яшчэ кораценька:

 

 Sgustok Music 

Sgustok памятаюць яшчэ як модны арт-часопіс, які выходзіў на DVD і ў PDF у сярэдзіне нулявых. У 2008-м з'явілася музычнае адгалінаванне часопіса – Sgustok Music. Нягледзячы на тое, што свежыя рэлізы ў лэйбла выходзяць не так часта, ён з’яўляецца прыдатнай платформай для музычных эксперыментаў – неабмежаваных, простых, але адначасова глыбокіх.

 Label Mango Record 

Заснавальнік Раман Кісялевіч разглядае свой смачны лэйбл як сур’ёзны бізнэс-праект і спрабуе вывесці беларускую музыку на сусветны ўзровень. Лэйбл можна сапраўды лічыць інтэрнацыянальным: тут маюцца рэлізы аўтараў з Еўропы, ЗША, Англіі, Індыі, Аўстраліі.

 SoulRed Records 

Першы лэйбл беларускага dnb. Арыентуецца на далікатныя напрамкі стылю: liquid, deep, intelligent, jazzstep, jungle. Сярод артыстаў – К Super, Paluca, Red Catz, Full Casual, Kelle, Pryzma.

 PZ104ORBIT 

Малады беларускі лэйбл, збірае эксперыментальную музыку, няважна – электронную ці акустычную. За год пляцоўка выдала 14 рэлізаў, сярод якіх альбомы рэзідэнтаў [micra], Organism, Pavel Evtuh, Deproverst, Dr. Insider. Пераважна ўладальнікі лэйбла арыентуюцца на idm, noise, drone, abstract, але галоўнае – каб гучала класна і якасна. І не фонава, так сказаць.

 

 

Карысныя спасылкі:

 

 Experty.by – праект, прысвечаны беларускай музыцы, публікуе рэцэнзіі крытыкаў на актуальныя рэлізы, а таксама ўручае музычныя прэміі па выніках года.

 Far From Moscow – праект прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта Дэвіда Макфэйдэна, які са шчырым інтарэсам распавядае пра музыку Беларусі, Украіны і Расіі, а таксама Літвы, Латвіі і Эстоніі.
 
 «Родной звук» – расійскі VK-паблік, які прывівае любоў да айчынных выканаўцаў і развівае добрасуседскі музычны кругагляд.

 Hitkiller – аўтарскі музычны сайт, дзе ты знойдзеш артыкулы, рэцэнзіі, афішу – усё з металічным прысмакам.

 Story Telling не толькі выдае зборнікі сучаснага беларускага рэпу Schod, але і вядзе яго анлайн-летапіс.

 Belsat Music Live – праект студыі тэлеканала «Белсат», дзе беларускія музыкі штотыднёва граюць лайвам і дыскутуюць.

 Фільм Вольгі Салахеевай і Юлі Кавязінай пра беларускія інтэрнэт-лэйблы і бясплатную дыстрыб'юцыю.

 

P.S. Пішы ў каментах, калі кагосьці вартага ўвагі ты не знаходзіш у гэтым спісе.

 

КАМЕНТАРЫ (6)

Egor Kunovsky | 3.10.2017 14:34

Забыли Gizmo Lab. Да, мы ещё живы, привет.

4 0 +4

Забыли про GBC, Minsk 8, ODO street, Noah's Ark Crew и тд и тп!

1 0 +1

про SoulRed Records тоже забыли!

1 0 +1
Оползень
Оползень | 3.10.2017 15:59

Soulred ёсць!

0 0
Панк
Панк | 8.12.2018 19:57

Почему нет ни одного панк лейбла?

2 0 +2
Фанк
Фанк | 8.12.2018 21:25

Почему нет ни одного фанк лейбла?

3 0 +3
Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Подающие надежды ветераны. Большое интервью с «РСП»

Участники группы – про свою музыку, место на беларусской сцене и нескучный быт.

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.

Гульня з самой сабой. Вялікае інтэрв'ю з Палінай

Гульня з самой сабой. Вялікае інтэрв'ю з Палінай

Новая творчасць, эксперыменты, канцэрты, тэлешоу, беларуская музыка – пагаварылі з Палінай пра ўсё.

Akute выпусцілі альбом «V»

Akute выпусцілі альбом «V»

І гэта не першакрасавіцкі жарт!

14 лучших треков марта

14 лучших треков марта

Австралийский инди-рок, американский хип-хоп и беларусский дэнс-поп: что интересного вышло в марте?

«Хороший редактор всем недоволен»: интервью с Колей Редькиным

«Хороший редактор всем недоволен»: интервью с Колей Редькиным

Сколько живут комментарии, как придумали «Вписку» и почему жизнь в 30 лет – это кайф?

Танцуй, как ниндзя: в Минске прошла японская вечеринка

Танцуй, как ниндзя: в Минске прошла японская вечеринка

Камбэк в двухтысячное детство.