Мы пагарталі партфоліа беларускіх ілюстратараў і выбралі візуальны гонар краіны – семь маладых і перспектыўных мастакоў, якія ўразілі нас прадуктыўнасцю і ўласным стылем, што адразу чапляе.

Ілюстрацыя – магчыма, самы незразумелы жанр мастацтва: нейкі несур’ёзны, забаўляльны. Да чаго ні зрабі малюначак, ён збягае на ПМЖ у тую сферу, для якой быў падрыхтаваны: ілюстрацыя ў часопісе становіцца адразу журналістыкай, у дзіцячай кніжцы – часткай свету дзіцячай літаратуры, а ў падручніку фізікі адразу пераўтвараецца ў навуку. Адбываецца гэта таму, што ілюстрацыя мае адмысловую ролю – ствараць напружанне паміж тэкстам, пераказваць сэнс па-новаму, а час ад часу і спрачацца з ім.
Мала хто пра гэта кажа, але ілюстрацыя канкурыруе з тэкстам за права прыцягваць чытача і расказваць інфармацыю.
Мы вырашылі прабегчыся па маладых цікавых ілюстратарах і ілюстратарках, якія здолелі вынайсці, як пераказваць словы і перапрацоўваць рэальнасць у аўтэнтычнай эстэтыцы.

Улада – тэатральная мастачка-ілюстратарка, якая ўвасабляе яскравыя мінімалістычныя малюнкі, што маглі б лёгка стаць дэкарацыямі да спектакля ці скетчам для макета ў тэатры лялек. Юрчанка стварае насычаныя сімвалічна-вобразныя кампазіцыі, якія на адным аркушы месцяць цэлы свет з зямным і тагасветным, чым робіць адсылку да батлейкі і сярэднявечных карцін.







Ганна любіць пяшчотны грандж – у яе ілюстрацыях цеплыня і супакаенне, але не пакідае пачуццё, што праз секунду герой ускочыць – і пачнецца драйв. Яна працуе ў розных стылістыках, але праз колер і аўтэнтычную атмасферу, увасобленыя цвёрдай і чуйнай рукой, пазнаецца сувязь паміж ілюстрацыямі. А яе нядаўняя серыя коміксаў пра Melancholiac Macarena – асобная глава творчасці, дзе мастачка стварыла вар’яцкага персанажа, у якім кожны лёгка можа пазнаць сябе.










Яго яскравыя, крышку хуліганскія ілюстрацыі выскокваюць за межы паперы і ўваходзяць у публічную прастору, становячыся стыкерамі, насценнымі роспісамі ці мураламі. Ілюстрацыі прасякнуты гісторыямі пра супергерояў, коміксамі, паштоўкамі 60-х, музыкай і духам бунтарства. Працы Хвастова маюць моцную экспрэсію, якая перадаецца праз колеры і лініі, а некаторая нядбайнасць стварае індывідуальны стыль і нерафінаваны візуал, якога так часта не хапае.










Анастасія стварае краіну прывідных троляў, малюючы ілюстрацыі на сутыкненні нардычнага фальклору, тлену і зімніх сноў. Гэта асобны свет, дзе жывуць намаляваныя кавай з малаком істоты, прапісаныя так старанна і шчыльна, што лёгка ўявіць, як будуць выглядаць іншыя героі, калі патрапяць туды, а маленькі Зай і вожык могуць хадзіць у госці з кніжкі ў кніжку.








Пікаса некалі казаў, што змарнаваў 20 год, каб перастаць маляваць як у дзяцінстве, і ўсё жыццё – каб зноў пачаць маляваць як дзіцё. У Кацярыны атрымалася, нягледзячы на класічную мастацкую адукацыю, захаваць шчырасць мастацкага выказвання, паказаць рэальнасць такой, як кожны некалі паказваў яе пры дапамозе акварэлек у альбомах, але з асаблівай эстэтыкай. Трэба адзначыць, што яе ілюстрацыі – не толькі рэакцыя на тэксты, выдуманыя гісторыі, а яшчэ і на навакольны свет, у якім тое, што магло быць проста сфатаграфавана, атрымоўвае ўтульнае, цёплае гучанне. А балансаванне паміж дзіцячай стылістыкай і дарослымі вобразамі стварае асобую мета-рэальнасць.







Шмат хто знаёмы з працамі Надзеі, а некаторыя нават насілі майкі з яе прынтамі: менавіта яна зрабіла вялікую частку вокладак альбомаў «Петли пристрастия» и «Кассиопеи». Мастачка працуе ў камерцыйнай ілюстрацыі і супрацоўнічае з рэкламнымі і дыджытал-агенцыямі. Акрамя чысціні і тэхнікі ўвагу да яе прынтоў і іншых прац прыцягвае тое, як яна перакрыжоўвае кіслотныя галюцынацыі са слушнымі з пункту гледжання батанікі і заалогіі выявамі, якія ўніверсальна выглядаюць паўсюль: ад рэйва ў Берліне да ванільнай фотасесіі ў Лошыцкім парку.









Даша выпрацавала свой лёгка пазнавальны стыль, якім яна можа распавесці амаль пра што заўгодна. Яе працы – не проста запаўненне пустых месцаў на старонцы, каб зрабіць артыкул больш яскравым і выразным. Гэта паўнавартасны і дасціпны пераказ вострых навін свету палітыкі і грамадства. Ілюстрацыі заслугоўваюць увагі хаця б таму, што перакласці праблемы мультыкультуралізму, экалогіі, свабоды слова і правоў чалавека на візуальную мову так, каб было зразумела, і захаваць пры гэтым напружанасць і яснасць – асаблівы талент. Калі ты такі ж прагрэсіўны як мы, то, напэўна неаднаразова бачыў працы Sheeborshee на «Батенька, да вы трансформер».






Аўтарка тваіх любімых мемаў – пра ганчарства, менталку і колер беларускага суму.
Менскі ілюстратар – пра жаданне варушыць творчасць і бабкі, якіх няма.
Разглядаем замалёўкі румынскага мастака, чый маркер вастрэйшы і хутчэйшы за зброю.
Цяпер у Кіеве праходзіць эпахальная выстава ZBOR, якая падводзіць вынікі развіцця беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў. Адмыслова для беларусаў мы стварылі гайд па гэтым віртуальным музеі.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
КОММЕНТАРИИ (3)
У Катерины Дубовик есть гораздо интереснее работы! Не поленитесь зайти в ее беханс
А обязательно ли иллюстратору уметь рисовать?
Нет