Можна зразумець тых, каму ад словаў «сучаснае мастацтва» трошкі хочацца бляваць. Але, ведаеш, мастацтва з мастацтвам розніцца. І што для аднаго шэдэўр, для іншага… Дзеля чаго гэта ўсё? Глядзі, што ў нас ёсць, і паспрабуй не пагадзіцца, што яно вартае ўвагі. Аўдыявізуальны даследчык Bazinato выкарыстоўвае арт-законы ва ўсіх сферах жыцця і стварае працы з таго, што трапляецца пад руку (нават са смецця), адкрываючы эстэтыку і стыль у звычайнасцях.
Знаёмся – Bazinato
Нарадзіўся ў 1982 г. Жыве ў Маладзечна.
Мастак, дызайнер, выкладчык «Дзіцячых творчых майстэрняў» у галерэі «Ў».
Cкончыў ЕГУ па спецыяльнасці «Візуальны дызайн і медыя», а да гэтага біяфак БДПУ.
Адным з найважнейшых кірункаў творчасці Bazinato стала экалогія, што адлюстроўваецца ў eco-friendly падыходзе з выкарыстоўваннем другасных матэрыялаў пры стварэнні арт-аб’ектаў ды ў біямарфізме ягоных карцін ды ілюстрацый. Ён натхняецца наваколлем і па-вар’яцку змешвае ўласцівасці розных элементаў.
Адзін з праектаў, інспіраваны зліццём жывёльнага і расліннага свету ў фантазмічных візуальных вобразах, – серыя «Трохкутнікавая зямля», якая адлюстроўвае бачанне структуры зямлі як піраміды, адносін паміж чалавекам і жывёлай, створаных з любві і зайздрасці.
Акрамя ўдзелу ў персанальных і групавых выставах, Bazinato займаецца стрыт-артам, рабіў інсталяцыі ў межах першай Vulica Brazil у 2014 годзе, змешваючы архітэктуру бразільскага музея імя Оскара Німеера з уласным стылем роспісу. Сёлета Базыль таксама паўдзельнічае ў фестывалі і пачне сваю працу 25 жніўня.
Мастак таксама працуе з не вельмі папулярным сярод беларускіх творцаў кірункам лэнд-арт, ствараючы інсталяцыіі ў прыродным асяроддзі. Ягоныя вырабы – гэта спроба даследавання ўласнай здольнасці бачыць, адчуваць і чуць.
Свядомасць мастака запаўняе разрэзанае дрэва пасудзінамі і спляценнямі, па якіх цячэ вадкасць, і Bazinato, як ён сам кажа, чуе гэта. Базыль бачыць невідочныя структуры, якія для яго настолькі выразныя, што не застаецца іншага выбару, як надаць гэтаму фізічную форму.
Адна з інсталяцый была створана ў лесе – велізарны геаметрычна выбудаваны кокан, які свяціўся ў цемры. У гэтым праекце мастак даследуе сінгулярнасць. Гісторыя распачынаецца разам са з'яўленнем нейкага артэфакта, цалкам незразумелага і невядомага, але са строгай структурай, у выглядзе кокана. Абалонка становіцца цэнтрам усіх змяненняў і перабудовы бачнай рэальнасці. У момант паявы кокана ўсё, што было, знікае, а тое, што з'яўляецца, немагчыма адчуць.
У 2014 годзе Bazinato ўдзельнічаў у фестывалі мастацкіх практык і крытычных ведаў «Багна», дзе выступіў як куратар і таксама стварыў серыю лэнд-арт-інсталяцый «Крыніца».
«Я шукаў магчымасць знайсці грань разумення, дзе існуе мяжа і рыса таго, што можа сабе дазволіць чалавек. Я прыдумаў знаходзіць дзіўныя месцы, вывучаць іх, слухаць гукі, глядзець на траву, казурак і камяні. Думаць пра тое, што я хацеў бы дадаць у гэтае месца або, наадварот, чаго не дадаваць. З самага дзяцінства я ставіўся да балот як да чагосьці таямнічага і загадкавага, і ў той жа час бачыў людзей, якія жывуць на іх. Такое жыццё мне здавалася насычаным і поўным момантаў, якія не падобныя ні да чаго іншага. Я стаў задавацца пытаннем, як людзі жывуць у гэтым асяроддзі, як яны і асяроддзе ўплываюць і зараджаюць адно аднаго? Мяне зацікавіла, ці могуць людзі мець зносіны з балотамі, не знішчаючы іх», – распавядае Базыль пра сэнс свайго балотнага арт-аб’екта.
Як жывецца маладым скульптарам у Беларусі – гутарым з мастаком Мікітам Макляцовым.
Падборачка семі беларускіх мастакоў, чые працы заражаюць і зараджаюць стваральная энергіяй.
Польскі фатограф Караль Грыгорук – пра асноўныя прынцыпы стрыт-фота, неабходныя тэхнічныя веды, натхненне і візуальнае лайно.
Падборачка маладых беларускіх жывапісцаў, якія дагэтуль не здраджваюць любімаму «жываку»
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
Правила жизни, работы, отдыха.
КОММЕНТАРИИ (2)
У человека есть очень интересный взгляд на вещи...
Молодец, однако.
базыль сумасшедший и абсолютно крутой. это сердце с прорастающими цветами не даёт мне покоя. не знала, что биофак закончил!