З’явіўся дроп стрытвіру ад TUT.BY
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.09.2020
- 6427
Streetwear-крама LSTR выпусціла дроп адзення і аксэсуараў у калабе з TUT.BY. Для чытачоў найстарэйшага інфапартала краіны гэта выдатны спосаб падтрымаць незалежную журналістыку і стаць заўважным у модным натоўпе.
Тэкставая частка калекцыі пабудаваная на ўстойлівых фразах з жыцця рэдакцыі. Сэнсавы цвік дропу — «Ва ўсім вінаваты TUT.BY». За візуал адказваў мастак Doctor Oy, вядомы роспісам «Пясочніцы» і прышпільнымі пінамі. У якасці мадэлей для лукбуку выступілі тутбаеўцы, якія працуюць у розных тэматычных раздзелах, на чале з галоўрэдкай Марынай Золатавай.
Набыць тутаўскія цішоткі, світшоты ды бананкі можна толькі ў афлайн-краме LSTR: Менск, вул. Веры Харужай, 5. Кажуць, колькасць экзэмпляраў абмежаваная.
Фота: Дзмiтрый Брушко, Дар'я Буракiна