Аўстралійскі ўніверсітэт прапануе бясплатныя анлайн-курсы
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.02.2026
- 55

Тым, хто любіць бесперапынна вучыцца ці хоча асвойваць новыя навыкі, Adelaide University прапануе праслухаць 41 анлайн-курс з самых розных сфер: ад штучнага інтэлекту да вінаробства.
Топавая ВНУ Аўстраліі дае магчымасць бясплатна пазаймацца ў камфортным для цябе графіку, без аніякіх дэдлайнаў — трэба ўсяго толькі завесці кабінет на сайце. Працягласць курсаў — ад некалькіх тыдняў да трох месяцаў.
Бясплатная частка даступная толькі ў фармаце аўдыту, то-бок ты не будзеш атрымліваць фідбэк і сертыфікат аб заканчэнні курса. Калі гэты радок у рэзюмэ табе патрэбны, давядзецца плаціць грошы. Але і бясплатна нешта карыснае ад універсітэта, які ўваходзіць у сусветны топ-100, узяць можна.
Пра што курсы? Матэматыка, праектны мэнэджмент, маркетынг, прадпрымальніцтва, праграмаванне для data science, штучны інтэлект у камунікацыях, рэпрадуктыўныя сістэмы чалавека, акадэмічнае пісьмо, крэатыўныя музычныя тэхналогіі, вінаробства і не толькі.