
Tasha Kapyushon (Менск)
Таша творыць у стылях, блізкіх да постмадэрнізму і contemporary art. Змрочныя і глыбокія, яркія і манахромныя, акрылам і маркерам, на палатне і на дваровай сцяне – гэта ўсё тварэннi Ташы. Нягледзячы на свой юны ўзрост, у мастачкі ўжо маецца вялікае партфоліа, а першая персанальная выстава не так даўно прайшла ў Віцебску.
Усе карціны дзяўчыны – гэта своеасаблівыя аўтапартрэты. Натхняючыся падзеямі, эмоцыямі, гукамі, пахамі, людзьмі, мастачка прапускае ўвесь паток праз сябе і выдае мазкамі тое, што чапляе і не пакідае месца абыякавасці.










































Жэня Рамашоў (Горадня / Парыж)
Хлопец нарадзіўся ў Горадні, убіраў акадэмічную базу ў каледжы і ўніверы, захапляючыся сімвалізмам. Каля двух гадоў таму Жэня пераехаў у Парыж, дзе пасля творчых блуканняў вырашыў паспрабаваць больш экспрэсіўны, абстрактны, эмацыйны жывапіс.
«Ты вывучаеш лініі, пластыку, у любую секунду ты маеш права памяняць кірунак свайго руху, і гэта кардынальна мяняе мысленне – ніколі не ведаеш, што атрымаецца. І як вынік – цябе “накрывае” гэтай свабодай». Жэня заўсёды працуе пад музыку, якая непасрэдна ўплывае на яго жывапіс.




























Надзея Саяпіна (Менск)
Надзя працуе ў акварэлі, аддаючы перавагу абстрактнаму экспрэсіянізму і жывапісу каляровага поля. З кожным новым перыядам у мастачкі мяняецца падыход, тэхнічныя асаблівасці, а карціны трансфармуюцца. Не так даўно дзяўчына арганізавала праект «Музыка пэндзля»: пакуль музыкант творыць магію гуку на сцэне, мастачка ўспрымае музыку і імкнецца адлюстраваць яе дынаміку, атмасферу на сваім палатне, што ператвараецца ва ўнікальны перформанс «тут і цяпер».
«Маё імкненне – ствараць канцэпт розумам, але на базе жывых імпульсаў, чыстага і сумленнага ўспрымання. Мне падабаецца адкрывацца гледачу і запрашаць яго да ўзаемадзеяння і дыялогу, да самаўспрымання і адкрыцця. Калі пастарацца максімальна абагульніць, прааналізаваўшы розныя перыяды і формы творчасці, то галоўнае, без чаго я не ўяўляю сваё мастацтва, як і саму сябе, чым мераю навакольны свет, – гэта глыбіня. Магчымасць пазнання, бязмернасць усяго існага – гэта мая бясконцая муза».


































Андрэй Анро (Смаргонь)
Фатограф і мастак са Смаргоні. Сваё ўваходжанне ў свет жывапісу Андрэй пачаў у 2013-м з праекта Lost, у якім адлюстраваў алеем серыю партрэтаў людзей, што зніклі без вестак. Гэтым праектам мастак хацеў звярнуць увагу на праблему і выказаць уласныя перажыванні, выкліканыя тэмай страты. Крыху пазней былі і іншыя серыі: Face in Shadow – дзе Андрэй актыўна выкарыстоўваў палітычныя вобразы; «Новы свет» – дзе ў аснову серыі ляглі старонкі аднайменнага часопіса канца 80-х, а фарбы выліліся на гэтыя самыя старонкі ў тэму ўтопіі савецкага часу. За спінай у хлопца некалькі дзясяткаў выстаў, у тым ліку тры з іх – персанальныя.


































Наста Шакунова (Мазыр)
Калі хто і можа з належнай сур'ёзнасцю паставіцца да фламастараў, дык гэта мазырская мастачка Наста Шакунова. Аловак з каляровым сітаватым стрыжнем стаў сапраўдным сродкам адлюстравання людской прыгажосці ў яе партрэтах, блізкіх да праславутага поп-арту.
«У першым класе я займалася шахматамі і, калі бачыла аднагодкаў з мальбертамі ў суседняй аўдыторыі, вельмі ім зайздросціла. У другім класе я ўжо нікому не зайздросціла: сама пачала хадзіць у мастацкую студыю. Фламастары наогул вельмі мяне падтрымалі ў нейкі момант, калі я жыла ў малюсенькiм пакоі, у якiм амаль уся падлога была занята ложкам».
На гэтым усё і блізка не сканчаецца: іншыя малюнкі Шакуновай знаходзяць сваё ўвасабленне ў алоўку, акварэлі і алеі. А што не паддаецца вымалёўванню ад рукі, дзяўчына з лішкам адлюстроўвае ў афішах, ілюстрацыях і лога, зробленых з дапамогай камп’ютара.

















Benoit Sabbage (Менск)
Партрэты гэтага хлопца чапляюць сваёй глыбінёй і выходзяць далёка за межы бачнага: колеры і настроі сплятаюцца разам, чэпка ўразаюцца сваімі мазкамі ў свядомасць мімалётнага гледача.
Бенуа прызнаецца: для яго як для мастака не так важныя ўвага і прызнанне. Галоўнае – выбраць правільны для сябе напрамак і рухацца па ім. Калі давялося заўважыць, што адбылося нешта значнае ўнутры сябе ці іншага чалавека, тады трэба пісаць. Пад гэтым аўтар і мае на ўвазе выяўленчае мастацтва.


6.jpg)

























Валерыя Лазук (Менск)
Лера – выпускніца «глебаўкі» па кірунку станковага жывапісу. Мастачка спалучае розныя тэхнікі і матэрыялы: алей і акварэль, кераміку, графіку і ілюстрацыю, фатаграфію і калаж, аўтарскія тэхнікі. Яна багата эксперыментуе, але сэрца Леры ўсё ж належыць алейнаму жывапісу.
«Для мяне ў творчасці важна падзяліцца сваім светаадчуваннем, бачаннем, перажываннямі. Часцей я паказваю прыроду: расліны, кветкі, дрэвы, рэкі, азёры – адчуваю сувязь са светам і з'явамі прыроды і магчымасць выказаць праз іх саму сябе, пачуцці і адносіны».


















Каця Крохалева (Гомель)
Мастачка стварае свае палотны акрылам і алеем заўзята, амаль за адзін раз, аддае перавагу экспрэсіі колеру і вялікім фарматам. Каця скончыла Гомельскі мастацкі каледж, але не з першага разу: акадэмічныя нормы не знаходзілі водгуку ў яе душы. Натхненне Каця чэрпае са спантаннасці, свабоды дзіцячай творчасці і пачуццяў мімалётнасці.
«Жывапіс – гэта фіксацыя майго эмацыйнага стану, псіхатэрапеўтычны вопыт. Мне падабаецца творчасць мастакоў-непрафесіяналаў, ар брут, бо менавіта там я знаходжу новае, нетрывіяльнае стаўленне да кампазіцыі і колеру».



















«Плакат – гэта знак, які жорстка, эмацыйна і дакладна перадае паведамленне». Дызайнер Юрый Тарэеў у рубрыцы «Візуал».
Заходні свет фатаграфіі ўжо колькі гадоў калоціць ад «архіўнай ліхаманкі». Навошта варушыць старыя здымкі – чытай у нашым даследаванні трэнду.
Цяпер у Кіеве праходзіць эпахальная выстава ZBOR, якая падводзіць вынікі развіцця беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў. Адмыслова для беларусаў мы стварылі гайд па гэтым віртуальным музеі.
Напярэдадні адкрыцця выставы французскай мастачкі Мары Лазье «Hello, Happiness!» знаёмімся бліжэй з ёй і ейнымі сюррэалістычнымі працамі.
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.
Унутранае і знешняе падарожжа.
«Мог здарыцца фатальны факап».
КАМЕНТАРЫ (2)
Аматарскі ўзровень у рабят. Не разумею чаму Захара Кудзіна няма ў спісе. Круты абстрактны жывапісец.
трэш...