Zemfira выступіць у Беларусі на новым фестывалі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.01.2020
- 7677
29 жніўня ў Беларусі выступіць прымадонна рускага року Zemfira. Канц адбудзецца на новым фестывалі The Vёska у вёсцы Азярцо пад Менскам.
Квіткі з’явяцца ў продажы 4 лютага.
Паводле нашай інфармацыі, арганізатарам фестывалю выступіць канцэртнае агенцтва «Атам Інтэртэймент», менавіта яны прывозілі Зямфіру ў Менск раней.
Апошні раз паслухаць артыстку ў Беларусі можна было на фестывалі 21vek, што прайшоў 1 ліпеня 2018 года на тэрыторыі аэрапорта Менск-1.
Сёлетні выступ анансаваны на афіцыйным сайце спявачкі. Пабачыць яе па-за Беларуссю можна будзе тут: Бенідорм, Kislorod.Live (2 траўня); Масква, «Усадьба Jazz» (30 ці 31 траўня); Самара, «Рок над Волгой» (27 чэрвеня); Санкт-Пецярбург, Stereoleto (5 ліпеня). Гэтыя квіткі ўжо можна набываць.