Як бяспечна збіраць грыбы? Падкажуць на анлайн-вэбінары

Экакам’юніці «Зялёны тэлефон» распачынае серыю восеньскіх вэбінараў. Тэма першага заяўленая як «Восеньскі вайб: збіраем грыбы і эказвычкі».

На якія пытанні запрашаюць паразважаць:

  Як бяспечна збіраць грыбы?

  Што рабіць пры сустрэчы з дзікімі жывёламі?

  Якія расліны і кустоўе яшчэ можна высадзіць?

  Як клапаціцца пра сябе і прыроду ўвосень?

Сустрэча адбудзецца 25 верасня ў 19:00 па менскім часе.

  Каб атрымаць лінк на zoom, трэба зарэгістравацца праз гугл-форму.

 

Фота: 34mag.net