У дзявятай серыі Minsk Music Sessions – пранізлівы рэчытатыў Воўкі Плюмбума, саліста гуртоў NABR і Plum Bum. Шчырая споведзь патанулага ў сацыяльных сувязях чалавека, які раптам усведамляе, што ён свабодны, без заганаў.

Мы працягваем рабіць наш летні праект Minsk Music Sessions, прысвечаны творчаму дыялогу паміж музыкамі і горадам. У кожным выпуску цябе чакаюць неспадзяваныя, але знакавыя лакацыі Менска, у якіх мы лайвам здымаем цікавых, актуальных і славутых музыкаў краіны.
Сёння на парадку дня – дыскусія чалавека з сацыяльнымі ўмовамі, якія нас атачаюць і расступаюцца, як толькі мы разумеем, што папракаць сябе няма за што. Песню «Без изъянов» з альбома NABR «Наша автономная боевая ракета» прадставіў берасцейскі музыка Воўка Плюмбум, лідар гуртоў Plum Bum і NABR. Першапачаткова планавалася лакацыя ля Трактарнага заводу, але там была павышаная канцэнтрацыя АМАПу, таму экспромтам – чыгуначныя пуці пад Радыяльнай.
Глядзі папярэднія часткі Minsk Music Sessions!
P.S. Прапаноўваем табе стаць неад’емнай часткай нашага шоу! Здымі ўласнае музычнае відэа любога фармату на вуліцах сталіцы, апублікуй яго ў Instagram ці Facebook з хэштэгам #minskmusicsessions – самаму крутому аўтару мы бясплатна здымем live-кліп!
Нечаканчык – новая серыя Minsk Music Sessions! Электронны спявак Yashar Gasanov грае жыўцом у сценах Нацыянальнага мастацкага музея.
Пяты выпуск Minsk Music Sessions: у дэкарацыях ціхай Асмалоўкі пасталелы гурт Akute выконвае песню «Калі б я застаўся з табой».
Электронны подых беларускай архаічнай музыкі – праект Shuma – у свежым выпуску Minsk Music Sessions. Струмністыя спевы, карагоды чаек, краявіды Шабаноў – хутчэй цісні на play!
Гіпнотык-тэхна і эксперыментальны IDM.
І анансавалі выступы з новым альбомам.
КАМЕНТАРЫ (1)
харош!