У гэтую суботу запускаем капсулу весялосці, супрацоўніцтва і smart-ініцыятыў у творчы космас – адкрываем Кастрычніцкую на летні сезон. Вулічныя танцы, вечарынка, лекцыі, варкшопы – разглядаем, чым заняцца ў першы тыдзень красавіка.
Як казаў Бахарэвіч на мінулай Vulica Brasil, «сцэнар наступнага лета цалкам залежыць ад таго, якімі будуць гэтыя восень і зіма». Што ж, сцюжу неяк перазімавалі, а Менск так і працягвае нагадваць акупаваны Парыж 1942-га. Вакол галеча, а мы танцуем. Працягваем!
Мы вырашылі перакуліць праславутую піраміду Маслоў (чаму б не?) і пачаць, на наш погляд, з галоўнай крыніцы чалавечага драйву і азарту – магчымасці ўвасабляць уласныя ідэі і быць датычным да калектыўных творчых працэсаў. Таму – адразу туса, а потым адукацыя і супраца. Пагналі!
1 красавіка, паці ад Feel Brazil і 34mag
1 красавіка мы пачынаем з сумеснай вечарыны Feel Brazil і 34mag. Кожны праект мае працяглы тусовачны экспірыенс: Feel Brasil ужо колькі год прапампоўвае беларусаў па капаэйры, батукадзе, фаро, макулеле, самбе і рэгетону; а 34mag на сваіх Hangover Party заўжды дае адчуць, што такое страціць прытомнасць на танцпляцы і прачнуцца ў валацужным цырку трансвестытаў пад Рагачовам (рэальная гісторыя). Апафеозам кіруюць рэзідэнты абедзвюх тус: Stereobeaver, KorneJ, Deech і Gata.
Дзеянне пачнецца на ганку «Хулігана» з рытмічнага ўрагану батукады і афрыканскіх барабанаў, затым працягне пяшчотнае фаро, разагрэюць сцёгны афракубінскія танцы, нагадае пра карані рытуальная капаэйра і нарэшце знясе дах смачны рэгетон. Пасля бразільскіх перформансаў працягнем буяніць унутры бара.
Дзе: бар «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16)
Калі: 1 красавіка, 20:00–4:00
4 красавіка, лекцыя бразільскага архітэктара Лаўрэнса Жыменэса
Памятаеш парклет побач з Moby Dick? Дык вось, гэта толькі пачатак. У Менск нарэшце прыязджае адзін з ідэйных натхняльнікаў урбан-секцыі фестывалю, бразільскі архітэктар Лаўрэнса Жыменэс. Ён таксама адзін з заснавальнікаў крутога бюро FGMF, якое праектуе архітэктуру, непарыўна звязаную з чалавекам, і павыйгравала ўжо да халеры міжнародных прэмій – было ўключана ў 30-ку лепшых архітэктурных бюро свету. У аўторак, 4 красавіка, Лаўрэнса дасць лекцыю на архітэктурным факультэце БНТУ. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Калі не трапіш, не хвалюйся і прыходзь на яго публічную лекцыю ў «ЦЭХ» (глядзі праграму ніжэй).
Дзе: архітэктурны факультэт БНТУ (пр. Незалежнасці, 65, корпус 5, аўдыторыя 503)
Калі: 4 красавіка, 14:00–16:00
5-7 красавіка, праца над генеральным планам Vulica Brasil і варкшоп па архітэктуры і дызайне
Па сутнасці, стартавая кропка чацвёртага фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil. У гэтым годзе арганізатары прапаноўваюць кожнаму(-ай) жадаючаму(-ай) стаць часткай каманды і стварыць Vulica Brasil разам. Як? Алгарытм наступны. Калі ў цябе ёсць нястрымнае жаданне нешта рабіць, стос ідэй і ты паўсюль чуеш рокат батукады, падавай заяўку да 2 красавіка па гэтай спасылцы. Далей чакай на кастынг. Пасля адбору цябе сустрэне варкшоп са згаданым вышэй Лаўрэнса Жыменэсам і беларускім архітэктурным куратарам Гошам Заборскім. «Мы будзем радыя маладым архітэктарам, актывістам, дызайнерам усіх масцяў, нават эколагам, біёлагам і інжынерам, – кажа Гоша. – Канцэпцыя Vulica Brasil – гэта перш за ўсё радасць сумеснай творчасці, якая пакідае свой след у горадзе».
Дзе: Event Space / Space Port (вул. Кастрычніцкая, 16А)
Калі: 5–6 красавіка, 15:00–21:00, 7 красавіка, 14:00–17:00
Сюды запрашаецца прэса і ўсе ахвотныя – каму карціць першым(-ай) даведацца, як зменіцца Кастрычніцкая ў 2017 годзе.
Дзе: «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16)
Калі: 7 красавіка, 19:00–21:00
Стрыт-артысты, графітчыкі, архітэктары, урбаністы і эколагі – распавядаем пра дзейных асобаў сёлетняга свята вулічнага мастацтва.
Сабралі поўны спіс мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў дзень закрыцця Vulica Brasil 2016.
Фотафіксацыя галоўных падзей заключнага дня урбан-фестывалю Vulica Brasil. Viva la Кастрычніцкая!
Разбираемся, как защититься от навязчивого сталкинга.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.