Пінск за 10 хвілін: падкаст
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 02.10.2020
- 7517
Працягваем аўдыяпадарожжа па знакавых гарадах Беларусі. У новым выпуску праекта мы пераносімся ў Пінск – станістую і гордую сталіцу Палесся.
Мы выправімся шпацыраваць па старым цэнтры – паўз багатыя барочныя ансамблі ды шляхетныя палацы, паназіраем за мернай плынню Піны, а ўвечары зойдзем на пастаноўку «Пінскай шляхты» ў мясцовы драматычны тэатр. Гэты горад ведае сабе кошт і не спрабуе нікога пераймаць. Ён памятае розныя эпохі – і піша сваю гісторыю проста цяпер.
Над падкастам працавалі: Аляксандра Мурашка (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Барыс Нікалайчык (голас), Бажэна Гурленя (пераклад на англійскую), Plato Sound (саўнддызайн).
Фота: palasatka
Музыка: Caustic – Flight to Tunisia, Jesse Gallagher – Angel Guides, The Whole Other – Wilys Sunny Side, DJ Freedem – Bird Food, Causmic – Soul Searching, The Whole Other – Any Thing You Can Dream, The Westerlies – Anitmatter, Causmic – Far Apart, The Westerlies – Burden Laid Down, The Westerlies – Hard Times Come Again No More, DJ Williams – The Sound of a Dollar
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868