Хэдлайнеры Huczna Fest – Света Бень, Галя Чыкіс і Super Besse
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.07.2023
- 3757
9 ліпеня ў Варшаве пройдзе чарговы Hučna Fest з музыкай, літаратурай, арт-маркетам і сацыяльна карысным варушняком. Уваход – бясплатны. Лакацыя – на свежым паветры.
Музычнымі хэдлайнерамі сёлетняга фэсту стануць Света Бень і Галя Чыкіс (нагода паслухаць іх «Приём!» нажыва), а таксама гурт Super Besse. Разам з імі на беразе Віслы дадуць гуку беларусы Sož ды Graphotype і ўкраінскі гурт I33I.
Літаратурным хэдлайнерам Hučna Fest будзе Альгерд Бахарэвіч. На фэсце прэзентуюць яго апошнія кнігі: «Ператрус у музеі», «Плошча Перамогі» і «Хлопчык і снег». Таксама адбудзецца прэзентацыя фотаальбома з вершамі, створанага Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine». Анансаваныя паэтычныя выступы, будзе сустракаць гасцей (і пакупнікоў) стэнд выдавецтва «Янушкевіч».
Таксама на Hučna Fest плануецца пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў і арт-маркет.
«Мы запрашаем беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра нашу Беларусь – сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную», – так бачаць свае мэты і аўдыторыю арганізатары фестывалю.
Калі: 9 ліпеня з 13:00, музыка – з 17:00
Дзе: на беразе Віслы каля Музея сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22)
Колькі: free