Вакансія дня: захавальнік(-ніца) суслікаў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 19.03.2021
- 4492
«Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ), афіцыйны прадстаўнік глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife у Беларусі, шукае захавальніка(-ніцу) суслікаў у Нясвіжскім раёне, каб абараніць рэдкі від ад небяспек.
Рабы суслік ёсць адным з самых рэдкіх грызуноў Беларусі – ён уключаны ў нацыянальную Чарвоную кнігу. Суслік жыве на лугах, якія часта разворваюць мясцовыя жыхары. Гэтакім чынам у 2013 годзе пазапраўна была знішчаная апошняя вядомая вучоным калонія суслікаў у Беларусі. На шчасце, праз 7 год пошукаў эксперты АПБ здолелі адшукаць новыя калоніі звяркоў – у Нясвіжскім і Копыльскім раёнах.
Што трэба будзе рабіць:
штодзённа наведваць 5 калоній суслікаў і сачыць за іх станам;
дасылаць у АПБ фота калоній;
паведамляць пра магчымае разворванне ды іншыя пагрозы.
Што патрабуюць:
жыць у Нясвіжскім раёне;
мець машыну ці ровар, каб быць мабільным(-ай).
Праца будзе займаць каля дзвюх гадзін на дзень, а заробак вызначыцца ў выніку сумоўя.
Калі хочаш стаць аберагальнікам(-цай) суслікаў, да 24 сакавіка дашлі кароткую аўтабіяграфію і матывацыйны ліст дырэктару АПБ Аляксандру Вінчэўскаму vintchevski@ptushki.org.