Вакансія дня: «Рада» шукае каардынатара(-ку) адукацыйных праграм
- Рубрыка: УЛОЎ
- 28.02.2020
- 5171
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» каардынатара ці каардынатарку адукацыйнай праграмы для моладзевых арганізацый і ініцыятыў «Акадэмія Першых 2020».
Абавязкі:
весці праграму ад запуску да справаздачнага перыяду – 1,5 года;
маніторыць праграму падчас яе рэалізацыі;
пастаянна камунікаваць з камандай праграмы, яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі;
шукаць ментараў і ментарак, трэнераў і трэнерак;
арганізоўваць асноўныя мерапрыемствы праграмы;
падрыхтаваць справаздачу па заканчэнні праграмы.
Патрабаванні:
абавязковы вопыт працы ў праектнай дзейнасці не менш за 2 гады, вопыт працы з адукацыйнымі праграмамі вітаецца;
веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;
гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі;
стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе.
CV з матывацыйнымі лістамі чакаюць да 15 сакавіка па адрасе gensec@rada.fm.