Кароткая гісторыя авіяцыі і яе герояў

  • 31.03.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 5121

Ці ведаеце вы, што каля Менска ёсць цэлы раён, назвы вуліц у якім так ці інакш звязаныя з авіяцыяй? Разам з кампаніяй «А-100 Дэвелапмент», стваральнікам жылога комплексу Новая Баравая, мы падрыхтавалі серыю падкастаў пра гісторыю авіяцыі і яе важных герояў. Цісні на play!

Новая Баравая – не толькі жылы комплекс, пабудаваны з увагай і клопатам пра яго жыхароў, але і месца з багатай авіяцыйнай гісторыяй.

Тут у 1934 годзе быў заснаваны аэраклуб ДТСААФ, і ўсе, хто марыў пра неба, маглі ажыццявіць мару: скокнуць з парашутам, палётаць на самалётах Ан-2 і Як-52 або пракаціцца на верталёце Мі-2. На аэрадроме «Баравая» праводзіліся спаборніцтвы і фестываль авіяцыйнага спорту. Тут адкрыўся першы ў Беларусі Музей авіяцыйнай тэхнікі, дзе можна было ў прамым сэнсе дакрануцца да авіяцыйных легенд, забрацца ў кабіну самалёта і ўявіць сябе на месцы пілота.

Цяпер Новая Баравая – жылы комплекс, які далікатна захаваў мінулае гэтага месца ў назвах вуліц: Нябесная і Авіяцыйная, імя братоў Райт і Амеліі Эрхарт, Арцёма Мікаяна і Міхаіла Міля, Мікалая Камава і Аляксандра Якаўлева і, вядома, вынаходніка першых лятальных апаратаў Леанарда да Вінчы. Адпраўляемся вывучаць гісторыю авіяцыі і гуляць па вуліцах Новай Баравой.

 

 ЗМЕСТ: 

01. Кароткая гісторыя авіяцыі (Леанарда да Вінчы)

02. Браты Райт

03. Арцём Мікаян

04. Міхаіл Міль

05. Мікалай Камаў

06. Аляксандр Якаўлеў

07. Амелія Эрхарт

 

 

 

Кароткая гісторыя авіяцыі (Леанарда да Вінчы)

 

Уся гісторыя авіяцыі – гэта чарада вынаходак, адчайных эксперыментаў і лёсавызначальных рашэнняў, якім спачатку ніхто не надаваў значэння.

Ад першага палёту чалавека на штучных крылах, які здарыўся ў 875 годзе, доўжыўся 10 хвілін і ледзь не скончыўся трагедыяй, – да Леанарда да Вінчы, які фактычна вынайшаў верталёт, але так і не апублікаваў свае чарцяжы. Ад братоў Мангальф’е, якія прыдумалі паветраны шар, – да братоў Райт, якія стварылі самалёт. Ад першых кругасветных палётаў да камерцыйнай авіяцыі.

І тая гісторыя, што ў нашым кароткім пераказванні займае 10 хвілін, у чалавецтва заняла больш за тысячу гадоў.

 

 

Браты Райт

 

Браты Уілбур і Орвіл Райт былі апантанымі амерыканскімі прадпрымальнікамі з авантурным складам характару, які дапамог ім, нягледзячы на чараду правалаў, стаць прызнанымі вынаходнікамі першага самалёта і зарабіць прыстойнае багацце, хоць абодва нават не скончылі школу.

У падкасце вы даведаецеся, якім быў іх першы бізнэс (не надта ўдалы), хто забараняў братам садзіцца ўдваіх у адзін самалёт і як дасціпны заклад з арміяй ЗША дапамог Райтам заключыць сапраўды выгадны кантракт.

 

 

 

Арцём Мікаян

 

Вуліца Арцёма Мікаяна ў Новай Баравой названая ў гонар авіяканструктара, які дзякуючы рэзкаму і ўвогуле выпадковаму павароту ў жыцці стаў легендай сусветнай авіяцыі і стварыў марку «Міг», на самалётах якой было пастаўлена 55 сусветных рэкордаў.

Вынаходнік нарадзіўся ў 1905 годзе ў маленькім горным паселішчы Тыфліскай губерні. Гэта быў час перамен і рэвалюцыйнай рамантыкі, калі здавалася, што ідэі справядлівасці для ўсіх людзей могуць сапраўды змяніць свет. Ды і пераламаць уласны лёс было як быццам проста: напрыклад, звычайным хлапчукам з маленечкай армянскай вёскі стаць вядомым палітыкам і галоўным авіяканструктарам свайго часу.

 

 

Міхаіл Міль

 

Міхаіл Міль, стваральнік маркі верталётаў «Мі», у дзяцінстве марыў стаць мастаком і свае памкненні пранёс праз усю кар'еру. Кажуць, ён заўсёды спачатку маляваў мадэль, перш чым яна станавілася чарцяжом, абрастала металам і падымалася ў паветра. Міль абавязкова прысутнічаў на выпрабаваннях новых машын, але, будучы чалавекам забабонным, ніколі не прызначаў іх на 13-е чысло. Гэта не дапамагло – аднойчы на выпрабаваннях здарылася трагедыя... але пра ўсё па парадку – у нашай аўдыягісторыі.

 

 

 

Мікалай Камаў

 

Мікалай Камаў – той самы чалавек, які ўвёў ва ўжытак слова «верталёт» замест запазычанага «гелікоптар». Ён быў кіраўніком канструктарскага бюро, распрацоўваў верталёты маркі «Ка» і фактычна ўсю кар'еру канкураваў са сваім земляком з Іркуцка Міхаілам Мілем. І ў гэтым суперніцтве нараджаліся лепшыя мадэлі.

 

 

Аляксандр Якаўлеў

 

У жылым комплексе Новая Баравая ёсць вуліца імя Аляксандра Якаўлева. Яна названая ў гонар авіяканструктара, які стварыў легендарныя самалёты «Як».

Гісторыя Якаўлева цікавая не толькі тым, што ён распрацаваў адны з самых паспяховых мадэляў самалётаў XX стагоддзя, але і тым, што дзеля сваёй любімай справы адмовіўся ад кар'еры партыйнага функцыянера, а для гэтага яму давялося знайсці аргументы ў размове са Сталіным – падаваць у адстаўку па сваім жаданні ў тыя часы было не вельмі прынята.

 

 

 

Амелія Эрхарт

 

Амелія Эрхарт – сапраўдная супергераіня для дзяўчынак ва ўсім свеце. У 1932 годзе яна стала першай жанчынай, якая ў адзіночку на самалёце перасекла Атлантычны акіян.

Яе поўнае прыгод жыццё – гатовы сюжэт для кніг і кінасцэнароў. У ім было ўсё: ігра на банджа ў мюзік-холе, гонкі на самалётах, сусветныя рэкорды, неверагодная папулярнасць, сяброўства з першай лэдзі ЗША і... таямнічае знікненне ў 1937 годзе, загадка якога да гэтага часу не разгаданая.

 

 

 

Новая Баравая ад «А-100 Дэвелапмент» – гэта горад-супольнасць з асаблівай атмасферай, у якім усё прадумана да дробязей. Месца, дзе ідэі і тэхналогіі ствараюць камфортнае асяроддзе для жыцця, працы і вучобы. І нягледзячы на тое, што кожны квартал адрозніваецца ад іншых уласнай інфраструктурай, планіроўкай і настроем, усе яны фармуюць адзінае еўрапейскае гарадское асяроддзе..

 

Над падкастамі працавалі: Марыя Гуліна (тэксты), Антон Кашлікаў (рэдактура), Ліда Наліўка (пераклад на беларускую), Станіслаў Мытнік (голас), Plato Sound (саўнд-дызайн).

 

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Астодевелопмент»
УНП 691759953