Вакансіі: vol. 18
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 16.04.2019
- 6181
Знайшлі 11 гарачых вакансій для няўрымслівых працаголікаў з крэатыўнай жылкай: ад сухога рэдактарства да нязмушанай балбатні па радыё, ад журналістыкі з камандзіроўкамі ў глыбінку да экспертызы па нарошчванні патэнцыялу сур'ёзнай арганізацыі.
Вэб-рэдактар(-ка) сайта навінаў. «Минск-Новости»
Агенцтва «Минск-Новости», што асвятляе жыццё беларускай сталіцы і на паперы, і ў радыёэфіры, і ў лічбавым свеце, шукае спецыяліста або спеціялістку, які(-ая) у аўральным рэжыме будзе выпускаць якасныя навіны ў вэбе. Май на ўвазе: штодня на minsknews.by выходзіць да 40 (!) арыгінальных паведамленняў пра найважнейшыя падзеі.
Галоўнае:
Патрабуюць 1–3 гады досведу.
Плацяць ад 900 да 1000 BYN чыстымі.
Поўная занятасць.
Праца ў дзве змены (рухомы графік).
Офіс на плошчы Перамогі ў Менску.
Поўны сацыяльны пакет дзяржаўнага прадпрыемства.
Асноўныя патрабаванні:
Веданне асноў вэб-журналістыкі і падачы матэрыялу ў інтэрнэце.
Высокая пісьменнасць.
Веданне грамадска-палітычнага жыцця Менска і Беларусі.
Уменне працаваць у камандзе ва ўмовах напружанага інфармацыйнага патоку.
Асноўныя абавязкі:
Вэб-рэдагаванне тэкстаў, якія паступаюць ад рэпарцёраў.
Размяшчэнне інфармацыйнага кантэнту на партале.
Узаемадзеянне з журналістамі і фотакарэспандэнтамі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта: minsknews.by@yandex.ru | 8 (017) 271-28-32
Журналіст(-ка). «The Village Беларусь»
«Прагрэсіўнае выданне з ліберальнымі поглядамі і пяшчотным чорным гумарам» шукае кемлівага журналіста ці журналістку. Можаш стаць часткай паспяховага медыя, якое існуе пад агульным брэндам у Беларусі, Украіне і Расіі.
Галоўнае:
Праца ў штаце.
Офіс на Харужай, 25/1, у Менску.
Асноўныя патрабаванні:
Хутка думаць і хутка рабіць.
Быць у курсе таго, што адбываецца вакол, разумець павестку дня, сачыць за трэндамі.
Пісьменна пісаць, добра фармуляваць.
Асноўныя абавязкі:
Прыдумляць крутыя тэмы.
Знаходзіць дзіўных герояў.
Пісаць цікавыя артыкулы.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пішы з пазнакай «журналіст» на пошту editor@the-village.me
Табе прапануюць ствараць круты дызайн, развівацца ў больш складаныя digital-праекты (UX/UI, motion, VR), ствараць праекты для міжнародных брэндаў і лакальных лідараў у сваіх галінах, атрымліваць годныя грошы. І ўсё гэта – у офісе на самай любімай вуліцы Менска – Кастрычніцкай.
Галоўнае:
Патрэбны досвед у digital ад 1 года і вопыт у дызайне моўшн.
Не возьмуць без партфоліа.
Офіс насупраць «Лаўкі».
Асноўныя патрабаванні:
Разуменне трэндаў і крэатыўнае мысленне.
Веданне асаблівасцяў сацыяльных сетак.
Уменне добра працаваць са шрыфтамі.
Уменне працаваць па ТЗ.
Веданне PS, AI (таксама вітаецца досвед працы з 3D-графікай/анімацыяй).
Асноўныя абавязкі:
Распрацоўка графікі для сацыяльных сетак.
Афармленне сацыяльных сетак.
Стварэнне унікальных гіфак з элементамі моўшн-дызайну.
Удзел у прыдумлянні ідэй для пастоў, акцый, конкурсаў, прылад і іх візуальнае афармленне.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Адклікайся на вакансію тут. У суправаджальным лісце прымацуй спасылку на партфоліа і напішы кароткае матывацыйнае паведамленне, чаму хочаш у getbob.
Каардынатар(-ка) па нарошчванні патэнцыялу.
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, які знаходзіцца ў Літве, шукае ўмельца(-іцу), які(-ая) у добрым сэнсе расхістае арганізацыю: дапаможа ёй раскрыць свой патэнцыял, дадасць крэатыву і пазітыву.
Галоўнае:
Вопыт працы на падобнай ці сумежнай пазіцыі не менш за 2 гады.
Занятасць: 50%.
Асноўныя патрабаванні:
Вольнае валоданне рускай і беларускай мовай; валоданне англійскай мовай на высокім узроўні вельмі пажаданае.
Высока развітыя аналітычныя навыкі і навыкі арганізацыйнага планавання.
Здольнасць да каманднай працы ў пастаянна зменлівым, дынамічным асяроддзі.
Уменне выкарыстоўваць розныя віды і метады камунікацыі і вырашаць нестандартныя задачы.
Асноўныя абавязкі:
Распрацоўка канцэпцыі, праграмы, пошук экспертаў і арганізацыя трэнінгаў ды семінараў па нарошчванні кампетэнцый.
Сумесная праца з праектнымі менеджарамі па нарошчванні кампетэнцый у рамках вядзення праектнай працы.
Распрацоўка праграмы і рэалізацыя прафесійных трэнінгаў для супрацоўнікаў.
Распрацоўка крытэрыяў і методыкі правядзення аналітычных даследаванняў.
Фармаванне новых ідэй і прапаноў для ўзмацнення бягучых і новых стратэгічных рашэнняў арганізацыі.
Лакацыя: Менск, Вiльня.
Кантакты: belarus@humanrightshouse.org
Рэдактар(-ка) сайта. «Народная воля»
Аўтарытэтнае выданне, заснаванае ў 1995 годзе, апублікавала дзве вакансіі: патрэбны чалавек, які возьмецца за рэдактуру сайта, а таксама сістэмны адміністратар. Пра абавязкі і скілы дэталёва не распісваюць: «сталая праца, поўная занятасць» – вось і ўся інфа. Але досвед патрэбны.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: nvonlineinfo@gmail.com
SMM-менеджар(-ка). Pocket Rocket
Стваральнікі ўлюбёнага гарадскога пікніка Freaky Summer Party, крэатыўнае агенцтва поўнага цыклу Pocket Rocket шукае ЅММ-шчыка-стратэга з ідэальным густам і разуменнем, як за адну хвіліну «зрабіць цукерку-кадр і атрымаць лайк-шок».
Галоўнае:
Досвед працы ў SMM – абавязковы.
Прапануюць усё неабходнае для партатыўнай мабільнай студыі.
Творчая свабода ўключаная.
Асноўныя патрабаванні:
Мець свой акаўнт у сацсетцы, якім можна ганарыцца.
Быць камунікабельным, сабраным, гнуткім.
Мець жаданне прыдумляць, спрабаваць, памыляцца, развівацца.
Не здзімацца, калі трэба бясконца тварыць у неабходнай тэматыцы.
Дадасць вагі, калі ё:
Вопыт маніторынгу і аналітыкі ў SMM, адсочванне трэндаў, веданне ўсіх неабходных прылад для працы.
Вопыт рэкламы ў сацсетках.
Мастацкая адукацыя.
Валоданне Ai, Ps, Ae, A.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Кідай рэзюмэ на сайт
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Купалаўскі тэатр шукае ці то піяршчыка, ці то сакратара – два ў адным. Асноўным абавязкам будзе рабіць жыццё і працу генеральнага дырэктара лягчэй, пры гэтым усё «ў межах службовых адносінаў».
Галоўнае:
Плацяць ад 600 BYN чыстымі.
Поўная занятасць, поўны працоўны дзень.
Патрабуецца досвед 1–3 гады.
Асноўныя патрабаванні:
Вышэйшая адукацыя па кірунку «Камунікацыі».
Выдатнае веданне беларускай, рускай моў (веданне англійскай мовы вітаецца).
Асноўныя абавязкі:
Арганізоўваць сустрэчы, нарады, перамовы і гэтак далей.
Суправаджаць кіраўніка ў дзелавых паездках, сустрэчах, на спецыяльных прыёмах.
Ажыццяўляць сувязь з арганізацыямі, дзяржаўнымі органамі і органамі мясцовага самакіравання, грамадскасцю, СМІ.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Адклікайся на вакансію на jobs.tut.by
Вядучы(-ая) на радыё. «Легенды ФМ»
Час здзейсніць сваю мару і апынуцца па той бок радыёкропкі. Калі ў цябе няма дэфектаў прамовы і ты ўмееш прыдумляць захапляльныя гісторыі, улівайся ў каманду музычна-інфрмацыйнай станцыі «Легенды FM», дзе круцяць толькі легендарныя хіты (гэта можа быць і C.C.Catch, і Лёня Агуцін).
Галоўнае:
Пажадана, калі табе больш за 35 гадоў і ў цябе ёсць досвед удзелу ў КВЗ ці нейкім падобным варушняку.
Абавязкова – дыплом аб заканчэнні ВНУ (журфаку тут рады ўдвая).
Сацыяльны пакет – па ТК РБ.
Выпрабавальны тэрмін – 3 месяцы.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Дасылай рэзюмэ (разглядаюць толькі небанальныя!) і дэмку па адрасе legendy@grevtsov.by
Travel-журналіст(-ка). Holiday.by
Партал пра вандроўкі шукае другога журналіста ў штат. Вакансія зацікавіць рабят з шылам у дупе, якіх не засмучвае гібкі прынцып падліку зарплаты: заробак тут будзе залежаць ад тваёй актыўнасці.
Галоўнае:
Абяцаюць не менш за 700 BYN у месяц чыстымі.
Офісная праца ў БЦ «Тытан» на Пятроўшчыне.
Гатоўнасць ганяць у камандзіроўкі па Беларусі і за мяжу.
Поўны працоўны дзень.
Асноўныя патрабаванні:
Хаця б мінімальны вопыт у журналістыцы.
Камунікабельнасць.
Уменне працаваць у камандзе.
Гатоўнасць выслухоўваць парады і просьбы калег, пазнаваць і навучацца новаму.
Дадасць вагі, калі ё:
Вопыт працы ў трэвел-тэматыцы.
Уменне крута фоткаць.
Навыкі працы з сацыяльнымі сеткамі.
Наяўнасць кіроўчых правоў і досвед кіравання (працоўнае аўто прадаставяць).
Асноўныя абавязкі:
Ствараць 1–2 аўтарскія матэрыялы ў блог партала на тыдзень.
Рытаваць 3–4 навіновыя артыкулы або падборкі ў блог Holiday штотыдзень.
Дадаваць анонсы мерапрыемстваў у афішу партала.
Рабіць рэпартажы з фестываляў і мерапрыемстваў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пішы на пошту press@holiday.by, далучыўшы лінкі на твае артыкулы ці заметкі ў блогу, а таксама фотаздымак.
Аўтар(-ка) пытанняў інтэлектуальнай гульні. «Мазгва»
Нарэшце камусьці ёсць справа да таго, што ты заўсёды быў(-ла) самым эрудзіраваным дзіцем у класе. Папулярны квіз «Мазгва» шукае шустры мозг, які будзе прыдумляць вогненныя пытанні для фанатаў Алеся Мухіна.
Галоўнае:
Плацяць ад 500 да 700 BYN чыстымі.
Выдаленка, частковая занятасць.
Можна без досведу.
Асноўныя патрабаванні:
Эрудыраванасць у розных сферах чалавечых ведаў.
Добры кіна- і музычны густ.
Жорсткае датрыманне тэрмінаў выканання.
Выкананне вялікага аб'ёму працы.
Абсалютная пісьмовая пісьменнасць.
Быць заўсёды на сувязі.
Асноўныя абавязкі:
Распрацоўка пякучых і займальных пытанняў для інтэлектуальнай гульні.
Падбор і рэдагаванне аўдыя-, відэаматэрыялаў і малюнкаў на пытаннях.
Лакацыя: Выдаленка.
Кантакты: Адклікайся на вакансію на jobs.tut.by
Файндар(-ка) ідэй для артыкулаў. Bright Side
Англамоўная версія сайта AdMe, што вядомы ўсялякімі не надта інтэлектуальнымі прыкалюхамі, шукае гуру гугла – чалавека, які будзе знаходзіць у сеціве ідэі, вартыя таго, каб іх рэалізавалі і запаблілі на старонках Bright Side.
Галоўнае:
Плацяць € 7 за ідэю, якая спадабалася, ці € 10, калі збацаць да ідэі прэв’ю.
Поўны дзень, часткова занятасць.
Можна без досведу.
Асноўныя абавязкі:
Некалькі гадзін у дзень дзігіць у інтэрнэце на прадмет крутых ідэй.
Лакацыя: Выдаленка.
Вiзуал: lorenacanals.com