Анансаваная серыя лекцый і дыскусій пра ваду ў горадзе
- Рубрыка: УЛОЎ
- 04.10.2024
- 2196
З 23 кастрычніка па 2 лістапада адбудзецца адукацыйная анлайн-канферэнцыя на тэму вады ў горадзе. Паслухаць лекцыі і далучыцца да ўрбаністычных дыскусій можна анлайн у Zoom.
Галоўная мэта канферэнцыі «Vada ŭ horadzie» – перавярнуць «карыстальніцка-змагальніцкі» падыход да вады ў межах горада і даць іншы погляд на яе, бо насамрэч вада – неад’емная частка жыцця гарадоў, у яе ёсць свая прырода і свае патрэбы.
На канферэнцыі плануецца: абмеркаваць прыроду водных аб’ектаў і дзейную практыку працы з імі, разглядзець міждысцыплінарны падыход да кіравання воднымі сістэмамі, пагутарыць пра альтэрнатыўныя падыходы да праектавання, якія ўлічваюць патрэбы вады, паспрабаваць наладзіць дыялог паміж спецыялістамі(-камі) з розных сфер.
Што ў праграме:
23.10 – лекцыя «Вада ў горадзе: уплыў азёрна-рачных сістэм на развіццё гарадскіх тэрыторый»;
24.10 – лекцыя «Вада пад горадам: уплыў падземных водных рэсурсаў на жыццё гарадоў»;
26.10 – прэзентацыя праекта «Жывая вада: нямецкая практыка ўзаемадзеяння мясцовых супольнасцяў з вадой у горадзе»;
28.10 – дыскусія «Вада і дух месца: уплыў водных рэсурсаў на фарміраванне лакальнай ідэнтычнасці горада»;
30.10 – дыскусія «Сувязь берагоў: мост як бар’ер і повязь у гарадской прасторы»;
31.10 – дыскусія «Бетон – не бетон: з чаго складаюцца берагі?»;
02.11 – дыскусія «Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай».