1685 0

Краявід: Белавежская пушча

Паўгода таму мы ўжо пісалі пра буйны прыродаахоўны праект, які рэалізоўваюць у беларускай частцы Белавежскай пушчы грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Франкфурцкае заалагічнае таварыства і, уласна, Нацыянальны парк. У верасні аўтарка 34mag зноў наведалася ў лес у якасці валанцёркі, каб дапамагчы ў праекце, ходзячы за ваўкамі, а таксама паглядзець, як гэтыя дзікія драпежнікі становяцца ўладальнікамі нашыйнікаў з GPS. На жаль, ніводны воўк не трапіў ані ў адмысловую пастку, ані ў аб’ектыў камеры за час знаходжання ў лесе. Затое на запіс трапіў высакародны алень – ягоны каларытны барытон напэўна цябе ўразіць. Карацей, цісні play і разглядай новы «Краявід» ад 34mag!

 

 

 

Дзякуй «Ахове птушак Бацькаўшчыны» за лічбы


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ

Пакуль няма ніводнага каментара

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.