Стартаваў падкаст пра тое, як рабіць карысныя справы

  • 27.02.2023
  • 6638

Выйшаў у свет першы выпуск падкаста «Трэба спрабаваць» («Надо пробовать»). Эпізод прысвечаны стварэнню каманды валанцёраў на часовы праект і пошуку ды адаптацыі ўдзельнікаў і ўдзельніц ініцыятыў «на пастаянку».

 

 

Трэнерка нефармальнай адукацыі, праектная менеджарка, аўтарка дапаможніка «Набор Суперкаманды» Сахарок і феміністка, удзельніца праекта Dotyk, рэдактарка падкастаў «Квир Курилка» і «ДК Борщевика» Яніс Саар распавялі пра свой досвед пошуку валанцёрак і валанцёраў, падзяліліся лайфхакамі па анбордынгу і адаптацыі новых людзей у калектыве. Пагутарылі паміж іншым і пра тое, як кожнай і кожнаму адшукаць сваё месца ў камандзе, і што рабіць, каб новая каманда не рассыпалася пасля першага ж сумеснага івэнту.

Падкаст «Трэба спрабаваць» прысвечаны беларускім сацыяльна арыентаваным праектам. Ён будзе карысны як тым, хто шмат зрабіў(-ла) для беларускай грамадскай супольнасці, так і тым, хто толькі падступаецца да ідэі запусціць нейкую файную і карысную штуку. Тут можна будзе пачуць цікавыя кейсы розных ініцыятыў, атрымаць парады актыўных людзей для іншых актыўных людзей, адшукаць лінкі на працоўныя інструменты і дадатковы кантэнт.

Вядучая «Трэба спрабаваць» – рэдактарка 34mag.net Марыя Пархімчык. Падкаст выходзіць у студыі дакументальных праектаў Vozera. Магчыма, ты ўжо знаёмы з іх аўдыяшоу «Беларусы на удалёнке»

 

 

Слухай падкаст на ўлюбёнай пляцоўцы:

Apple Podcasts  /  Spotify  /  Soundcloud  /  Castbox  /  Google Podcasts  /  Yandex.Music  /  YouTube