У Менску адкрываецца музей наіўнага мастацтва
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.05.2026
- 47

4 чэрвеня ў менскім ТЦ «Арэна Сіці» афіцыйна запусціцца Музей наіўнага мастацтва, куды можна завітаць на фантастычны вернісаж або майстар-класы па жывапісе, маляванках, калажах, японскай вышыўцы ці кастамізацыі адзення.
Каманда праекта называе музей «самым дзіўным у Менску», і не дарма. Раней у гэтай прасторы дзейнічаў забаўляльны дзіцячы цэнтр «Карамелька», ад якога застанецца некаторы вырвівочны дэкор і міні-ўнітазы.
Выстаўляць у музеі будуць наіўныя карціны любога паходжання: не мае значэння, знакаміты гэта мастак ці талент, у якога няма даху над галавой. Каманда не плануе фільтраваць творцаў па рэгаліях. Тут можна будзе паглядзець і на работы жыхароў менскага псіханеўралагічнага пансіяната. Магчыма, табе вядомая ініцыятыва «Краіна Оз», якая займаецца арт-тэрапіяй у інтэрнаце. Калі не, то рэкамендуем паглядзець аднайменнае кіно ці прынамсі рылз з гісторыямі гэтых мастакоў.
Усе падрабязнасці, чаго чакаць ад музея, у яго бадзёрым інстаграме.
Ілюстрацыя: Summerizze / Unsplash