На YouTube з’явіліся відэаўрокі бяспечнага вэб-сёрфінгу для дзяцей
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.05.2021
- 11931
Адукацыйны праект МТС «Дзеці ў інтэрнэце», прысвечаны асновам кібербяспекі і анлайн-этыкету, прыйшоў у YouTube. Пра тое, як паводзіцца ў інтэрнэце без шкоды для сябе і іншых, распавядаюць папулярныя блогеры і блогеркі.
Тэмы выпускаў, якія можна паглядзець зараз: анлайн-этыкет і лічбавая рэпутацыя, правілы камунікацыі з незнаёмцамі ў сеціве, кібербулінг, налады акаўнтаў для іх абароны ад зламыснікаў, вірусы і кібермахляры.
Місію праекта ў МТС фармулююць так: «Мы хочам прапанаваць дзецям кантэнт, які не толькі парадуе іх, але і прынясе адчувальную карысць».
Усе відэаўрокі апублікаваныя ў адмысловым плэйлісце на афіцыйным youtube-канале кампаніі МТС.
Праект «Дзеці ў інтэрнэце» стартаваў больш за восем гадоў таму – у выглядзе афлайн-урокаў. За час існавання майстар-класы па бяспечных паводзінах у сеціве прайшлі больш за 10 тысяч школьнікаў. Заняткі праводзіліся ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. І вось нарэшце сталі даступныя анлайн.