Чэлендж месяца: 21 дзень актывізму
- Рубрыка: УЛОЎ
- 14.02.2020
- 6884
Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запусціў чэлендж «21 дзень актывізму». Ён прызначаны тым, хто хоча быць больш актыўным(-ай), але пакуль не ведае, як да гэтага падступіцца.
«“21 дзень актывізму” – магчымасць для кожнай і кожнага паспрабаваць актывізм, паглядзець на яго пад іншым вуглом і пазнаёміцца з новымі людзьмі, арганізацыямі і ініцыятывамі», – пішуць на сайце ОЕЭК.
Каб прыняць чэлендж, трэба проста пакінуць свой e-mail, а затым выконваць нескладаныя заданні, якія кожны дзень будуць прылятаць на пошту. Працягласць такога «эксперыменту» абраная не выпадкова: лічыцца, што 21 дня дастаткова для таго, каб у чалавека выпрацавалася звычка, у гэтым выпадку – звычка быць актыўным(-ай).
Адзначаць поспехі будзе зручна ў календары, які ў ОЕЭК зрабілі спецыяльна для чэленджа. Каляндар дашлюць разам з першым заданнем. А каб энтузіязму з кожным днём актывізму толькі дадавалася, арганізатары чэленджа прапануюць распавядаць пра дасягненні ў сацыяльных сетках пад хэштэгам # 21деньоеэк. Самым актыўным абяцаюць уручыць стыкерпак з аўтарскімі ілюстрацыямі.
Крута, што агульнага старту ў чэленджа няма. Пачаць можна калі заўгодна.