Фестываль Vulitsa Ezha распачынае новы сезон
- Рубрыка: УЛОЎ
- 07.04.2021
- 4215
Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ужо 6 гадоў запар робіць у Менску вялікі івэнт, дзе аб'ядноўвае вулічную ежу з жывой музыкай, дызайнерскі маркет з кулінарнымі майстар-класамі і зоны для сямейнага адпачынку з бьюці-корнэрам. Сёлета пікнік адбудзецца 5-6 чэрвеня, 10-11 ліпеня і 21-22 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе.
«Мы вельмі рады магчымасці вярнуцца і падарыць усім пляцоўку для ідэальнага летняга адпачынку. За 6 гадоў Vulitsa Ezha стала праектам пра горад, які мы любім, і пра людзей, якія робяць яго яскравейшым і цікавейшым. Гэта ўжо ен проста фестываль, а сапраўдная супольнасць паплечнікаў, дзе збіраюцца лепшыя стрыт-фуд праекты, топавыя шэф-павары, гастраэнтузіясты і фермеры», – кажуць арганізатары(-кі) Vulitsa Ezha.
У праграме фестывалю:
адмыслова распрацаванае меню са шматлікімі стравамі розных кухняў свету ад 50 топавых рэстаранаў, кафэ і фуд-кропак;
20 зонаў з актыўнасцямі: маркет з дызайнерскімі і рамесніцкімі вырабамі, майстар-класы «Кулінарнай школы», Local Food Market з фермерскімі прадуктамі, кінатэатр пад адкрытым небам, барная зона, б'юці корнэр з майстар-класамі, лекторый і шмат што яшчэ;
Kids-зона 0+ з шоў-праграмай, дзяцячым меню і атракцыёнамі;
лайн-ап з хэдлайнерамі і дыджэямі (будзе аб'яўлены пазней) – мінулымі гадамі на фестывалі выступалі Nizkiz, Валентин Стрыкало, Найк Борзов ды іншыя.
Што да бяспекі падчас кавіду, то на Vulitsa Ezha будуць прынятыя захады сацыяльнага дыстанцыянавання, усталююць зоны з антысэптыкам, а персанал будзе выкарыстоўваць медычныя маскі і пальчаткі.
Квіткі на фестываль можна набыць за 10-12 рублёў. Пастаянныя наведвальнікі(-цы) змогуць купіць персанальную картку-абанемент на весь сезон з правам асобнай чаргі за 50 рублёў. Для дзяцей да 12 год уваход вольны.