Мерапрыемства плануецца як пікнік-кінапрагляд пад адкрытым небам у двары завода МЗКР ля Event Space – там, дзе ты танчы_ла на MZOR-пікніках гэтым летам. На ўтульным лужку прасторы каманда пабудуе паўнавартасны тапёрскі кінатэатр для эксперыментаў з кіно і музыкай.
Сам кінатэатр – праект Wanderkino – гэта пераробленая двума музыкантамі з Ляйпцыга, скрыпачом Гюнтардам Штэфанам і піяністам Тобіясам Ранкам, старая пажарная машына маркі Magirus Deutz 1969 года выпуску. «Вандэркіно» спецыялізуецца на паказах нямога кіно розных жанраў з жывым музычным суправаджэннем. На інструментах граюць самі стваральнікі, яны ж шафёры і кінамеханікі.
«Ініцыятарам выступіў менскі Інстытут імя Гётэ, які знайшоў гэтых немцаў з унікальным перасоўным арт-аб'ектам і прапанаваў прывезці яго ў Менск з паказамі. Вядома ж, мы, як аматары змешаных жанраў і нестандартнай падачы, загарэліся, – працягвае Саша. – Пажарны аўтамабіль-алдтаймер Magirus Deutz (1969) служыць тэхнічнай базай для ўсёй кінатэхнікі, забяспечвае святло і гук, транспартуе крэслы ды іншую неабходную мэблю і інструментар. Такім чынам, практычна ў любым месцы можна разгарнуць у самыя кароткія тэрміны цэлы оўпэн-эйр-кінатэатр. Кінапаказы праходзяць у настальгічнай атмасферы часоў зараджэння кінамастацтва».
«Асабіста для мяне ягоная музыка заўсёды асацыявалася з саўндтрэкамі да дзікага касмічнага кіно, – кажа Багданаў. – І гэты прыезд стаў магчымы толькі пры канцэптуальным змешванні яго музычнага выступу са старым кіно. Мы прапанавалі яму паўдзельнічаць у такім эксперыменце і, вядома, Фелікс пагадзіўся. Нават не ўяўляю, што з гэтага атрымаецца, але дакладна будзе захапляльна». Пасля тапёрскай агучкі Фелікс таксама выступіць з лайв-праграмай.
«Як і “Белое зеркало”, наш новы замут – гэта спроба аб'яднаць розныя напрамкі ў мастацтве, прыгатаваць экзатычны кампот для насалоды вачэй, вушэй, сэрца і мозгу тых, хто гатовы ўспрыняць нешта новае і незвычайнае»
Музыкі і кінамеханікі з Wanderkino пакажуць і агучаць кароткаметражку «The Wacky World of Mack Sennett» (1914) пра канадскага рэжысёра камедый Марка Сенэта, «The Garage” (1920) Роска Арбакла з удзелам знакамітага коміка нямога кіно Бастэра Кітана і, канешне, неўміручага Чарлі Чапліна з фільмам «На плячо!» (1918).
Такая крутая праграма не змагла абысціся без адпаведных беларускіх удзельнікаў. З беларускага боку на імпрэзу запрошаныя вядомы ў авангардных колах артыст Весялін Румянцаў aka Wёska Project, нойз-праект гітарыста Аляксандра Мазуркевіча Grind Out, дырыжор Аляксандр Хумала, флейтыст Глеб Якушаў з Shaman Jungle і паэт Міша Макейчык. Сумеснай камандай артысты ў гонар 100-годдзя дадаізму агучаць фільм Ханса Рыхтэра «Дадаскоп» (1961).
«Уся гэтая задумка, вядома ж, канцэптуальна працягвае асноўную ідэю фестывалю “Белое зеркало” – выйсці за рамкі канцэртных пляцовак, стандартных музычных канцэртаў і вечарынак. Як і “Белое зеркало”, наш новы замут – гэта спроба аб'яднаць розныя напрамкі ў мастацтве, прыгатаваць экзатычны кампот для насалоды вачэй, вушэй, сэрца і мозгу тых, хто гатовы ўспрыняць нешта новае і незвычайнае», – падсумоўвае Аляксандр Багданаў.
1 красавіка на нашай любімай вуліцы адкрылася новая кропка грамадскага харчавання. Расказваем, чым там будуць песціць твой жывоцік.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.
Што адбываецца, калі страшная казка ажывае ў цябе на вачах?
«Black Paper Doll» – дзевяць злабадзённых гісторый, насычаныя класічным сіэтлаўскім гукам. Урубай у бліжэйшым падвале!
Пра сакрэты папулярнасці, Varušniak, шчырасць і прамоўтарскую чуйку.
Пра сакрэты папулярнасці, Varušniak, шчырасць і прамоўтарскую чуйку.