Аўкцыён да 103-й гадавіны БНР: рарытэтныя кнігі, маркі, гравюры
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.03.2021
- 5471
Да 103-й гадавіны БНР Беларускі фонд культурнай салідарнасці запусціў дабрачынны аўкцыён, у якім выстаўленыя тры ўнікальныя лоты. Сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну, будуць накіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Лот 1:
Маркі паваеннай Рады БНР. Эскізы да іх у 1950-х гг. зрабіў Уладзімір Шыманец, тагачасны міністр фінансаў БНР і бацька Івонкі Сурвілы, якая сёння ўзначальвае найстарэйшую існую беларускую дзяржаўную структуру, што завецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Лот 2:
Гравюра «Руіны замка ў Вільні» аўтарства самой спадарыні Івонкі Сурвілы, якую яна асабіста ахвяравала для гэтага аўкцыёну. Зроблена ў тэхніцы шаўкаграфіі паводле малюнкаў аўтаркі тушшу ў 1966 г. у Мадрыдзе.
Лот 3:
Унікальная кніга ў двух тамах «Архівы БНР» 1998 года выдання, якую не знайсці ў аніводнай кнігарні і якая змяшчае дакументы, па якіх можна прасачыць гісторыю стварэння незалежнай беларускай дзяржаўнасці.
Аўкцыён адбываецца дзякуючы Беларускай фундацыі Пятра Крачэўскага пры падтрымцы Беларускага інстытута Амерыкі.