Фестываль Sprava пройдзе 6–7 жніўня
- Рубрыка: УЛОЎ
- 20.06.2022
- 18239
Фестывалю Sprava ў 2022 годзе быць. Тусіч каля Белай Царквы пройдзе 6–7 жніўня.
Праграма фэсту пакуль не абвешчаная. У ліку першых даведацца, чаго чакаць ад івэнту, можна ў тэлеграм-канале Sprava. Звычайна тут гучыць у добрым сэнсе складаная музыка, мастакі і архітэктары робяць свой профільны варушняк, падключаюцца і гісторыкі. Sprava – мультыдысцыпліновая падзея, што збірае аднадумцаў, для якіх ночы ў намёце не чэлендж, а кайф.
Квіткі можна набыць праз сэрвіс bezkassira.by. Звычайны кошт – 50 рублёў. Тыя, хто хочуць сапорціць фэст, могуць узяць квіток за 70 BYN, а тым, хто знаходзіцца ў хісткім фінансавым стане, прапануюць сацыяльны квіток за 30 BYN. Хто набываў квіткі на Sprava ў 2020-м, змогуць наведаць мерапрыемства па іх.
Нагадаем, што першы «фестываль месца» Sprava прайшоў на паўвостраве каля вёскі Белая Царква ў Віцебскай вобласці ў 2017 годзе. Вось тут можна глянуць рэпорт 34mag, што яскрава раскрывае атмасферу і вайб трэцяй, даковіднай «Справы». Упэўненыя, і сёлета ўсё будзе спраўна.