Што варушыць Магілёў?
- 09.07.2018
- 6106
Працягваем складаць таймлайны абласных гарадоў: мы ўжо пісалі пра Берасце, цяпер апавядзем пра сучасны Магілёў. Навошта гэта трэба? Каб не здавалася, што ўся дзвіжуха сканцэнтраваная ў Менску.
2013

Магілёў стаў першым беларускім горадам, якому прысвоілі гэты статус. Фармальнасць, але ж прыемна. Дарэчы, Берасцю з яго вялізнай колькасцю культурных падзей перададуць эстафету толькі ў 2019 годзе.
![]()

Адначасова са з'яўленнем маштабнага менскага фестывалю Vulica Brasil у Магілёве таксама пачалі распісваць сцены жылых дамоў і тэхнічных збудаванняў. Цяпер гарады могуць паспаборнічаць па колькасці муралаў.
![]()

Антыкавярня – фармат установы, дзе ты плаціш не за ежу і напоі, а за час знаходжання ў прасторы. На адкрыццё «Чердака» прыйшло так шмат людзей, што ледзь хапала месцаў. Цяпер там знаходзіцца іншая тайм-кавярня – «Небо».
![]()

У Магілёве ўзнікае супольнасць людзей, якая пачынае багата насычаць культурны асяродак горада: адзін па адным з'яўляюцца фестывалі, вулічныя аб'екты абрастаюць стрыт-артам, а з часам нават з'яўляецца Школа гарадскіх ініцыятыў «Теплица», з якой выходзяць саспелыя спецыялісты па ўрбаністыцы.


2014

Па-першае, фестываль правялі восенню. Па-другое, дранікі былі бясплатнымі – у выніку гараджане з'елі каля 4 000 порцый. Фэст арганізаваў Цэнтр гарадскіх ініцыятыў – ён захацеў нагадаць пра нацыянальную страву, якую хтосьці смее называць бульбянымі аладкамі.
![]()

Усё тыя ж актывісты разам з мастачкай Аксанай Еўдакіменка за тыдзень размалявалі 95 прыступак побач з ракой Дубровенка. Цяпер па лесвіцы «плаваюць» рыбкі.
![]()

Гэты праект перанёс карціны магілёўскага мастака Васіля Камарова на барты аднаго з тралейбусаў. Да гэтага грамадскі транспарт акультурвалі паэзіяй.
2015

Яшчэ адзін праект Цэнтра гарадскіх ініцыятыў: бясплатны фэст з музыкай, ёгай, фрысбі і лазертагам. Пікнік прыжыўся і стаў штогадовым.
![]()
Школа гарадскіх ініцыятыў «Теплица»

У горадзе з'яўляецца маштабны праект для актывістаў, якія хочуць сваімі сіламі змяніць горад да лепшага. Праводзяцца заняткі па ўрбаністыцы, экалогіі, праектнай дзейнасці.
![]()

Цэнтр гарадскіх ініцыятыў першым у Беларусі дадумаўся і рэалізаваў базавую патрэбнасць сучаснага чалавека. Шукай сетку FreeWiFi-Mogilev на плошчы Славы і падключайся.
![]()

Тэрыторыя з багатай гісторыяй доўгі час знаходзілася ў жаласным стане, але варта было правесці некалькі суботнікаў – і ў парку з'явіліся абрысы.
![]()
Тэатралізаванае фарсіраванне Дняпра

Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на Дняпры разыгралі тэатралізаванае прадстаўленне, у якім паказалі гісторыю горада ад даваеннага часу да абароны Магілёва.


2016

Памятаеш «Теплицу»? Вось і праект выхадцаў адтуль: яны пераўтварылі этна-хутар у бясплатны вулічны кінатэатр.
![]()

А яшчэ там з'явіліся бронзавыя скульптуры львоў.
2017
Фестываль кароткаметражных фільмаў «Словы»

Характэрна, што фільм можна было здымаць хоць на тэлефон, а мэту фестывалю пазначылі як «атрыманне ўнікальнага альманаха пра горад і яго людзей, знятага самімі ж гараджанамі». За праектам можна сачыць тут.
![]()
Адкрыццё першай прыватнай галерэі імя Вараб'ёва

Андрэй Вараб'ёў – магілёўскі скульптар – дэбютную выставу прысвяціў сябе ж. Варта адзначыць, што ўваход у галерэю бясплатны.
![]()

Яшчэ адзін праект «Теплицы», у межах якога на сценах будынкаў з'явіліся вершы Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Алеся Разанава і Віталя Рыжкова.


2018

Гарбата, глінтвейн, квэсты, снежкі і карагоды. Жыхары Магілёва могуць сабе дазволіць зладзіць фестываль нават зімой.
![]()

Цэнтр «Кола» таксама далучыўся да папулярнага фармату і плануе развіваць гэтую тэму.
![]()

Першы эксперыментальны фестываль творчасці і мастацтваў. Тут змяшаліся і музыка, і фатаграфіі, і танцы, і тэатр.
![]()

Здаецца, у Магілёве вельмі неабыякавыя да лесвіц.


Выказваем вялікую падзяку за дапамогу ў складанні матэрыялу Юрыю Стукалаву і Дзянісу Васількову.
Фота – palasatka, tut.by, www.mycity.by, moginfo.by, vmogileve.by
Матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з праектам #ЕСдляБеларусі. Еўрасаюз не нясе адказнасці за матэрыялы, падрыхтаваныя партнёрамі праекта.