8 ліпеня ў прасторы «ЦЭХ» адбылася сустрэча з навуковай журналісткай Асяй Казанцавай. Лекцыя «Мозг мужчыны і жанчыны: ці ёсць адрозненні?» прайшла пры поўным аншлагу.

Паслухаць лекцыю пра біялагічныя адрозненні мозга мужчыны і жанчыны прыйшлі каля паўсотні чалавек, нават давялося аператыўна пераносіць сустрэчу ў ангар «ЦЭХ». На працягу гадзіны Ася простымі словамі распавяла, як гармоны фармуюць з жанчыны мужчыну, якім чынам яны ўплываюць на нашую сэксуальнасць і як звязаныя фазы жаночага цыклу і любоў да сукенак чырвонага колеру. У мэтах прагрэсіўнага змянненя «вакна Овертана» раім пераглядаць гэтую лекцыю перыядычна.
Гэта трэці івэнт, арганізаваны медыялабаротрыяй 34 mag і «Еўрарадыё», з серыі афлайн-сустрэч, якія сёлета будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі. Нашым першым госцем стаў журналіст Андрэй Лашак, аўтар доку «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву», відэа з прэзентацыі можна пабачыць тут. Другой госцяй была Яўгенія Ціманава, аўтарка відэаблога «Усё як у звяроў», запіс глядзі тут. Калі ў цябе ёсць прапановы гасцей для наступных лекцый – пішы ў каменты, і, магчыма, твая мара ажыццявіцца.











Палітычны актывіст і музыка Мухамед Абу Хаджар – пра пратэсты ў Сірыі і пра музыку як форму актывізму.
Як даследаваць сваю сям’ю не праз дакументы, а праз эмоцыі.
Трэці лонгплэй менскага гранж-бэнда – пампуй бясплатна на «Першаку»!
Топ-10 самых смачных відэакліпаў, што лашчылі нашы вочкі летам 2016-га.
12 пытанняў, каб праверыць, ці можаш ты стаць героем/гераіняй аўтафікшану.