Школа маладых рэфарматараў адкрываецца анлайн

З 23 чэрвеня да 23 ліпеня можна бяспечна і бясплатна павучыцца навыкам, якія спатрэбяцца для таго, каб рабіць краіну лепшай. Школа маладых рэфарматараў ад «Цэнтра новых ідэй» вяртаецца ў фармаце анлайн.

 

Каму гэта падыходзіць?

Актыўным маладым людзям ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія ўжо нечага дасягнулі ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці, жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы ды палепшыць арганізацыйныя навыкі.

 

Што ў праграме?

Лекцыі з практычнымі заняткамі, нефармальныя вечарыны, жывая бібліятэка. Слухачы Школы даведаюцца больш пра беларускую палітычную сістэму, разам са спікерамі пашукаюць варыянты будучыні для беларускай эканомікі, навучацца выжываць на рынку працы. Таксама тут распавядуць, як рабіць пераканальную інфаграфіку, пісаць захапляльныя артыкулы, складаць рэзюмэ, публічна выступаць, будаваць паспяховыя кампаніі, ініцыятывы ды НДА.

 

А вучыць хто будзе?

Спікерамі выступяць беларускія і міжнародныя эксперты і эксперткі. У іх ліку – палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман https://34mag.net/post/arcyom-shraybman, акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова, дырэктар даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

 

Які расклад?

Заняткі будуць праходзіць месяц, па буднях, акрамя панядзелкаў. Штодзень на навучанне спатрэбіцца выдаткаваць 2-3 гадзіны.

 

Калі дэдлайн?

17 чэрвеня. У прамежку з 18 да 20 чэрвеня з адабранымі кандыдаткамі ды кандыдатамі звяжуцца, каб паведаміць пра далейшыя крокі.

 

 Падаць заяўку