На YouTube з’явіўся фільм Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.05.2021
- 9687
Дакументальнае кіно рэжысёра Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна» (2019) прэзентавалі на ютуб-канале Belsat Doc.
Відавочна, публікацыю прымеркавалі да Дня Перамогі, і вельмі ўдала – складана адшукаць свежы матэрыял, які б так сакавіта адлюстроўваў батл беларускіх пакаленняў і светапоглядаў у 2010–2020-х.
У цэнтры аповеду – рэальная сям’я: дзед і ўнук, якія разам жывуць ва Уруччы, у ваенным гарадку. Дзед – падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, унук – акцёр эратычнага танца. Першы верыць у бразгат натаўскіх танкаў пад граніцай, другі верыць у сваю мару – рабіць тое, што падабаецца, і не здраджваць сабе. Ці знойдуць мужчыны нейкі кампраміс і паразуменне?
«Стрыптыз і вайна» – дэбют Андрэя Куцілы ў поўным метры. Беларусам кіно прадэманстравалі на «Лістападзе» ў 2019-м. Фільм атрымаў прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФИПРЕССИ на goEast (Германія), яго паўночнаамерыкнская прэм’ера адбылася на HotDocs International Documentary FF (Канада).