Repair Cafe ў «Корпусе»: што гэта і навошта ісці?

  • 09.01.2018
  • Аўтар: 34mag
  • 23779

Калі ў цябе дома ёсць зламаныя рэчы, якія ты не выкідваеш, але дагэтуль так і не можаш аднесці ў майстэрню, то прыйшоў час гэта зрабіць! 21 студзеня культурны цэнтр «Корпус» ладзіць першае ў Менску і Беларусі Repair Cafe. Калі твае рукі растуць з правільнага месца, распавядаем, куды падацца, каб зрабіць добрую справу.  

 

 

 

Што такое Repair Cafe?

Гэта вялікая майстэрня, дзе ты можаш нешта адрамантаваць у майстра і навучыцца самастойнаму нескладанаму рамонту рэчаў. Ты можаш задаць самыя недарэчныя пытанні тым, хто ў тэме, знайсці патрэбныя інструменты і матэрыялы для рамонту і, можа, нават асвоіць новую прафесію.

Ад рамонту абутку і адзення да рамонту электроннай тэхнікі і ровараў – усё ў адным месцы.

Каманда «Корпуса» плануе арганізоўваць Repair Сafe не радзей 1 разу ў два месяцы.

Дзе: культурны цэнтр «Корпус» (пр-т Машэрава, 9)

Калі: 21 студзеня з 12:00 да 20:00

 

 

 

 З чаго ўсё пачалося? 

У 2009 годзе галандка Марцін Постма ўпершыню арганізавала Repair Cafe ў Амстэрдаме, а з 2011 па ўсім свеце распаўсюдзіўся рух Repair Café Foundation.

 

 Навошта ўсё гэта? 

Зламаную рэч заўжды можна выкінуць, аднак калі мы выкідаем зламаныя рэчы, то павялічваем аб’ёмы гарадскіх сметнікаў і пагаршаем стан навакольнага асяроддзя. Праблема ўсвядомленага спажывання стаіць востра. І Repair Cafe – гэтакая палачка-ратавалачка, дадатковая магчымасць даць рэчам новае жыццё і пераасэнсаваць свае звычкі.

 

Калі ты ўмееш шыць, вязаць, паяць, рамантаваць тэхніку, пераплятаць кнігі, станавіся часткай Repair Café. Заяўкі прымаюцца да  14 студзеня .

 

 

 Падаць заяўку 

 

Сачы за навінамі ў VK  і FB

 


КАМЕНТАРЫ (1)

Ксана
Ксана | 9.01.2018 20:24

Вельмі б хацелася майстар-клас па склейванні керамікі/парцэлі/шкла, асабліва калі падмешваць у клей "золата" ці "бронзу" (дада, тая японская фішка, пра якую нядаўна паўюсль былі пасты)

0 0