Вакансія дня: PR-менеджар(-ка) у «Ахову птушак Бацькаўшчыны»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 01.04.2021
- 4341
Грамадская прыродаахоўная арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» шукае PR-менеджара(-ку) для сваіх праектаў. Калі ты – крыніца крэатыўных ідэй, маеш паспяховы досвед прасоўвання праектаў, пішаш файныя тэксты і вельмі любіш дзікую прыроду, то гэтая праца для цябе.

Патрабаванні:
 адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацый, PR ці сумежных дысцыплінах;

 досвед працы ў/са СМІ (не меней за 3 гады);

 досвед стварэння і рэалізацыі камунікацыйных планаў для розных мэтавых аўдыторый;

 добрыя менеджарскія якасці для каардынацыі працы ў камандзе інфармацыйнай падтрымкі;

 уменне пісаць якасныя артыкулы;
  уменне пісаць якасныя артыкулы;
 высокі ўзровень валодання беларускай і рускай мовамі;

 творчы падыход да рашэння задач;
  творчы падыход да рашэння задач;
 валоданне англійскай мовай не ніжэй за В1 (згодна з Common European Framework of Reference for Languages);

 любоў да дзікай прыроды.
  любоў да дзікай прыроды.
Галоўныя абавязкі:
 стварэнне і рэалізацыя камунікатыўных стратэгій прасоўвання праектаў АПБ;

 распрацоўка і правядзенне інфармацыйных кампаній;

 напісанне артыкулаў і прэс-рэлізаў;
  напісанне артыкулаў і прэс-рэлізаў;
 напісанне матэрыялаў на англійскай мове для замежных партнёраў;

 асвятленне мерапрыемстваў АПБ у СМІ;
  асвятленне мерапрыемстваў АПБ у СМІ;
 выпуск інфармацыйных бюлетэняў і друкаваных матэрыялаў;

 арганізацыя і правядзенне прэс-канферэнцый, выстаў, фэстаў, семінараў і інш.;

 прасоўванне пазіцый АПБ для ўнутранай і вонкавай аўдыторыі.

Тэрмін кантракта – 1 год з магчымасцю падаўжэння. Заробак – ад 1300 беларускіх рублёў.
Каб падацца на вакансію, дасылай рэзюмэ, матывацыйны ліст і прыклады сваіх матэрыялаў на пошту irina.kashpei@gmail.com.