Запусціўся сайт для дапамогі медыкам у барацьбе з каранавірусам
- Рубрыка: УЛОЎ
- 08.04.2020
- 4811
Актыўныя грамадзяне самаарганізаваліся ды зрабілі адзіны сайт #byCOVID19 для падтрымкі медыкаў, якім патрэбныя сродкі індывідуальная абароны ў барацьбе з эпідэміяй. Намаганні аб’ядналі медыяплатформа «ИМЕНА», клуб тэхнічнай творчасці «Хакерспейс» ды іншыя.
Па дапамогу могуць звяртацца супрацоўнікі медыцынскіх устаноў – трэба запоўніць спецыяльную форму, пасля чаго нехта з удзельнікаў праекта звяжацца для ўдакладнення дэталяў. Дапамагчы могуць усе жадаючыя праз платформу MolaMola – пераводам з-за мяжы ці спонсарскай дапамогай. Таксама тут будуць удзячныя валанцёрам: калі ў цябе ёсць вольны час ці аўто, каб развезці гатовыя маскі і шчыткі ў бальніцы. Можа быць, у цябе ёсць свой 3D-прынтар – тады можаш рабіць на ім маскі. Таксама на сайце ёсць юрыдычная памятка для тых, хто дапамагае ці прымае дапамогу.