Выйшаў падкаст пра тое, як паляпшаць свет праз падкастынг
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.07.2023
- 3444
У падкасце «Трэба спрабаваць» студыі дакументальных праектаў Vozera здарылася сапраўдная рэкурсія: у выпуску «Як мяняць свет да лепшага праз падкастынг?» вядучая падкаста размаўляе з вядучымі іншых падкастаў пра іх падкасты, а таксама падкасты іншых людзей.
Ля мікрафона – журналістка, падкастарка Дар’я Гадзейчык («Утульны горад», «За мяжой», «Гісторыя беларускага сэксу»); экаактывістка, падкастарка Аня Шагурына («Рабіць [не] перарабіць»); гукарэжысёр, сузаснавальнік «Беларускага падкаст хаба» Аляксандр Карнейчук.
Дар’я распавядае пра тое, як да яе прыйшла ідэя падкаста пра сэкс беларусаў у даўнія часы і як потым ёй прапанавалі рабіць у медыя пра Горадню шоу пра ўрбаністыку; як яна ўдасканальвала рэдактуру і мантаж падкаста «Утульны горад» і чаму падкасты – гэта найлепшы спосаб упакоўкі кантэнту.
Аня расказвае, як у межах яе праекта пра перапрацоўку смецця Travel and Recycle узнікла ідэя тэматычнага падкаста; што яе матывуе рухацца далей з тэмай, якая хвалюе далёка не ўсіх людзей на планеце; як яна знаходзіць цікавыя тэмы і персанажаў для новых выпускаў шоу.
Аляксандр, вядомы шмат каму па Radio Plato і як DJ KorneJ, даводзіць місію пляцоўкі беларускіх падкастаў і распавядае пра інструменты, што яна бясплатна ўручае падкастарам і падкастаркам, якія пачынаюць або працягваюць свой цярністы шлях да пераборлівай беларускай аўдыторыі.
Слухай падкаст на ўлюбёнай пляцоўцы:
Apple Podcasts / Spotify / Soundcloud / Castbox /
/ Google Podcasts / Yandex.Music / YouTube