Праект Move4Good прапануе спартыўна-дабрачынны чэлендж

Праект «Move4Good: падзарадка з ЮНІСЕФ» запрашае быць фізічна актыўным(-ай) і адначасова дапамагаць дзецям з інваліднасцю. Кожны(-ая) беларус(-ка) можа прыняць чэлендж: трэба толькі зарэгістравацца на сайце праекта, выбраць свой фітнэс і заданаціць (любую суму) на патрэбы тых, хто не мае магчымасці трэніць на роўных з усімі.

 

Усе, хто далучаецца да праекта, атрымліваюць доступ да карыснага спорт-кантэнту. У яго стварэнні ўзялі ўдзел блогеры, трэнеры, псіхолагі і педыятры. Час, месца і від актыўнасці кожны(-ая) выбірае самастойна – што больш падабаецца: зарадка, хада пешшу, бег, плаванне, язда на ровары і гэтак далей. Свой удзел трэба пацвердзіць фатаграфіямі і відэа ў сацсетках з хэштэгамі #move4good, #подзарядкасюнисеф.

Ініцыятыву ладзіць Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) пры падтрымцы МТС. Мабільны аператар сфармаваў карпаратыўную каманду з супрацоўнікаў, якія будуць разам з іншымі ўдзельнікамі рабіць «рухі для дабра».

 

 

Праект Move4Good завершыцца 6 кастрычніка: у гэты дзень плануецца афлайн-падзарадка з удзелам спартсменаў і інфлюэнсараў. Атрыманыя сродкі пойдуць на куплю спецыяльнай мэблі і медыцынскіх апаратаў для дзяцей з інваліднасцю, каб тыя маглі камфортна вучыцца і камунікаваць з аднагодкамі, развіваць свой патэнцыял, набываць навыкі, якія дазволяць стаць больш незалежнымі ў дарослым жыцці.

 

 Зарэгістравацца 

Фота: pexels.com