Open Call: «Паўночнае ззянне» шукае беларускае кіно
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.06.2023
- 3607
Кінафестываль «Паўночнае ззянне» абвясціў кол у пошуках новых беларускіх фільмаў. Фармат не мае значэння, разгледзяць усё.
Беларускі конкурс існуе ў межах фэсту кіно Паўночных і Балтыйскіх краін з 2020 года. Пераможцу выбірае міжнароднае журы. Падавацца можна з дакументальным, ігравым, гібрыдным, анімацыйным кіно. Гэта можа быць кароткаметражная работа або поўны метр. Тэмы таксама нічым не абмежаваныя.
Дзявятае «Паўночнае ззянне» пройдзе з 13 па 26 лістапада. Стужкі беларускага конкурсу будуць трансляваць афлайн (не ў Беларусі) і анлайн (па ўсім свеце).
Заяўкі на ўдзел прымаюць да 31 ліпеня ўключна.
Таксама ў кантэксце беларускага кіно нагадваем пра платформу Vodblisk, дзе можна паглядзець стужкі незалежных беларускіх фільммэйкераў. Медыятэку цяпер складаюць: «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча, «Межы» Юлі Шатун, «Крышталь», «Хапай турыстаў», «Паветра ўнутры яе» і «Сапраўдная амерыканка» Дар’і Жук, «II» Улады Сяньковай. З тэрыторыі Беларусі фільмы даступныя for free, з замежных краін – за сімвалічныя $ 5.