21 лютага адбудзецца анлайн-вэбінар пра шопінг-звычкі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 19.02.2026
- 48

Ініцыятыва «Зялёны тэлефон» запрашае на вэбінар, які дапаможа зберагчы капейчыну і нават (крыху) навакольны свет.
Хутчэй за ўсё, сустрэча будзе карыснай, калі табе:
даводзілася купляць тое, пра што ты не думаў(-ла), але яно ляжала на акцыі;
складана праходзіць міма прапаноў «акцыя дзейнічае толькі сёння» ці «два па цане аднаго»;
часам карціць дадаць у кошык непатрэбныя дробязі, каб зэканоміць на дастаўцы.
Вядучая вэбінару Марыя – экспертка ў галине ўстойлівага спажывання і zero waste («нуль адкідаў»). Яна дапаможа разабрацца з тым, як маркетынг незаўважна прымушае нас купляць больш, чым нам насамрэч трэба. Будзе разбор фішак электроннага гандлю (Temu, Wildberries) – усіх гэтых персанальных рэкамендацый, таймераў са зніжкамі, апавяшчэнняў аб распродажы і зручных аўтападпісак. Цалкам верагодна, што пасля вэбінару ты не будзеш весціся на хітрыкі маркетолагаў і пачнеш спажываць больш усвядомлена.
Калі: 21 лютага ў 16:00 па Менску.
Дзе: Zoom, з папярэдняй рэгістрацыяй па спасылцы