Калі апошнія пару дзён твае стужкі стракацяць ленінамі з квашаніны і ты не разумееш, што за «ленінапад» навокал, то расказваем. Напярэдадні стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва закрылі выставу, дзе адным з экспанатаў была галава Леніна з квашаніны. Што мела аўтарка арт-аб’екта на ўвазе, чаму закрылі выставу і як гэта – быць на хвалі хайпу, – распавядае мастачка Анастасія Ганчарова.
Што здарылася?
У Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва 1 лістапада адкрылася выстава «Іншае пакаленне ёсць іншай прасторай. Час жанчын». Праз тры дні выставу закрылі з-за аднаго экспаната – квашаніны ў выглядзе галавы Уладзіміра Леніна. Афіцыйная прычына дэмантажу – наяўнасць паслядоўнікаў Леніна, пачуцці якіх гэты арт-аб'ект можа закрануць.
Што за арт-аб"ект?
Інсталяцыя «12 нажоў у спіну рэвалюцыі» – 700-грамовы Ленін-квашаніна, звараны са свінога булёну. Дабаўкі традыцыйныя – морква, гарошак, перац. Артэфакт ядомы, але гідкі на смак: спалучэнне тлушчу, перцу, жэлаціну і тэхнічных будматэрыялаў. «А яшчэ ён смешна дрыгаецца, калі яго пхнуць пальцам», – кажа мастачка, аўтарка арт-аб'екта Анастасія Ганчарова.
– Раскажыце, хто курыраваў выставу і якая ў яе канцэпцыя?
– Супрацоўнікі цэнтра сучаснага мастацтва Алена Ге і Алена Гурына. У аснове выставы ляжала тэма эмансіпацыі жанчын за гэтыя сто гадоў пасля рэвалюцыі, магчымасць свабоднага выказвання жанчыны як мастака.
– На сайце і ў фэйсбуку Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва няма ні слова пра выставу: ні пра тое, што яна была, ні пра прычыны закрыцця. У VK засталіся фотаздымкі вашай інсталяцыі, але інфармацыі аб закрыцці таксама няма. Пазіцыя ВЦСМ у тым, каб не каментаваць тое, што адбылося? Вам пра прычыны закрыцця сказалі?
– Так, ім нельга каментаваць гэтую сітуацыю. Яны вырашылі закрыць усю выставу, таму што задумвалі гэта як цэльны праект з рознымі па танальнасці і аспекце выказваннямі. Дэманстраваць «кастрыраваны праект» – яшчэ больш непрымальная рэч, чым поўнае закрыццё.
«Мем “Ленін – грыб” і ляжаў у аснове гэтай інсталяцыі. Разам з цвіллю і ліпавым мёдам з песні Летава “Усё ідзе па плане”»
Тут дарэчы выраз «вымушаныя былі закрыць». Фактычна гэта перастрахоўка перад святкаваннем 7 лістапада. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыёнак сказала, што гэтае месца і час непрымальныя для такіх эпатажных праектаў. Яна інтэрпрэтуе маю інсталяцыю як выказванне з нейкім агрэсіўна-настроеным толкам, а гэта не так.
– Парадаксальная сітуацыя: людзі, якія закрылі выставу, быццам бы разумеюць, што такое мастацтва, цэласнасць выставы як мастацкага праекта. Але гэтае разуменне чамусьці сканчаецца на галаве Леніна з квашаніны, на якую нават пакуль не скардзіліся. Ці магчымае сучаснае мастацтва без эпатажу? Чаму такому мастацтву не месца ў Цэнтры сучаснага мастацтва?
– Арганізатар выставы – Цэнтр сучаснага мастацтва. Ён не прыватны, а адносіцца да аддзела культуры і ідэалогіі. Калі аддзел ідэалогіі нешта рэкамендуе, то не выканаць распараджэнне Цэнтру, думаю, будзе складана.
Падчас падрыхтоўкі выставы я абмяркоўвала працу з арганізатарамі з Цэнтра. Акрамя іроніі, свавольства і эпатажу ў ёй нічога не ўбачылі – праца не ўяўляла ні для каго ніякай пагрозы. На адкрыцці мерапрыемства ўсе былі вясёлыя, абражаных не было.
А ўжо на наступны дзень прынялі рашэнне аб закрыцці. Відаць, пасля рэпартажу «Комсомольской правды» аддзел ідэалогіі звярнуў увагу на выставу.
«Сутыкненне маёй працы з рэальнасцю і забарона інсталяцыі зрабілі яе вострай. Выпадкова»
– У некалькіх інтэрв'ю вы казалі, што для вас гэтая інсталяцыя наогул не пра палітыку, вастрыню, крытыку. Проста постмадэрнісцкі погляд, які пасля мема «Ленін – грыб» так і напрошваўся. Вы разумееце, якім чынам сэнс прачытваецца іншымі, чаму так адбываецца?
– Мем «Ленін – грыб» і ляжаў у аснове гэтай інсталяцыі, так. Разам з цвіллю і ліпавым мёдам з песні Летава «Усё ідзе па плане».
– Але Летаў быў вострым, крытычным і пра палітыку. То-бок такая афарбоўка ў вашай працы ўсё ж ёсць?
– Натуральна, не варта хаваць таго, што там быў лёгкі здзек з вобраза правадыра. Мы ўсе маем востра палітызаванае мінулае. Ад гэтага не сысці, вядома ж. Але зараз гэта ўжо гісторыя. Аднак нейкія рэфлексы засталіся, і ўспрыманне, пра якое вы пытаецеся, расце з гэтых рэфлексаў.
У гэтай інсталяцыі я хацела сабраць разам і ваяўнічасць прыхільнікаў камунізму, і стомленасць апалітычныя людзей, і жаночае бачанне мужчынскай агрэсіўнай валтузні ў барацьбе за ўладу.
– Вам не падаецца, што рэакцыя на вашу працу робіць яе больш каштоўнай у тым сэнсе, што паказвае: Ленін у Беларусі яшчэ не стаў мінулым, адліць яго з квашаніны – гэта занадта смела нават для музеяў сучаснага мастацтва?
– Я, відаць, жыву ў нейкім сваім космасе, больш свабодным, і не цалкам разумею, што мы недалёка адпаўзлі ад савецкага. Сутыкненне маёй працы з рэальнасцю і забарона інсталяцыі зрабілі яе вострай. Выпадкова.
«Я зусім не сёрфер хайпу, але камунікаваць з людзьмі на ўзроўні ідэй мне падабаецца»
– Гэта першая сітуацыя, калі вы апынуліся ў ролі скандальнай мастачкі? Вашымі працамі да гэтага ніхто не абражаўся?
– Раней я аддавала перавагу больш заблытаным, цьмяным фармулёўкам.
– Якія вобразы вы выкарыстоўвалі раней, якія тэмы вас чапляюць?
– Мяне хвалююць пытанні больш складаныя, чым палітыка або сацыялогія ў чыстым выглядзе. Хутчэй, унутраныя псіхалагічныя прычыны таго ці іншага дзеяння, падзеі.
Гады чатыры таму ў галерэі «Ў» была выстава «Рэплiка». У межах выставы паказвалі і мой праект «Адымаць, памнажаць», прысвечаны гвалту людзей адно над адным. Мелася на ўвазе рознае: ад унутрысямейнага да катавальнага ўжывання сілы і псіхалагічнага падаўлення.
У Віцебску ў арт-прасторы «Талстога, 7» размешчаны мой праект «Там, дзе нас няма» з кампіляцыяй графікі і інсталяцыі – пра стан блізкасці, адкрытасці і эмпатыі паміж людзьмі.
– Зараз вы на хвалі хайпу. Што далей? Якія планы?
– У мяне ў працы ўжо ёсць пара праектаў для калектыўных выстаў. Рабіць серыю чыіхcьці галоў дакладна не хачу. Хаця хлушу – калі будуць прапановы, то магчыма. Я зусім не сёрфер хайпу, але камунікаваць з людзьмі на ўзроўні ідэй мне вельмі падабаецца. Уся гэтая шуміха ў СМІ падаецца забаўнай.
Фота з асабістага архіва гераіні
Говорим с Никитой Диакуром – создателем анимационного фильма Ugly – про протест красивой графике, премьеры по всему миру и успех кампании на Kickstarter.
Віталь Артыст і кампанія прадставілі новы альбом «Маяк» у Prime Hall.
Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.
На што Еўрасаюз выдаткоўвае грошы ў Беларусі – пяцёрка дзіўных праектаў ЕС, пра якія ты наўрад ці чуў(-ла).
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Ленин - гриб, немного про другое. Но тут тоже круто. Мне лично напомнило постмодернизм Пелевина. И ленинопад в тему.