Усіх цікаўных запрашаюць на размову пра нейраадрознасць
- 17.09.2025
- 45
Ініцыятыва «Калючыя ягады» запрашае на сустрэчу «Што такое крытычныя штудыі нейраразнастайнасці?», якая адбудзецца анлайн 20 верасня ў 13:00 па менскім часе.
На гэтай сустрэчы размова пойдзе пра тое, што карыснага для разумення сябе і свету можна знайсці ў крытычных даследаваннях нейраразнастайнасці. Сустрэчу правядзе Яна – сацыяльная антрапалагіня, якая вывучае перасячэнне нейраадрознасці, гендару і міграцыі ў беларускім кантэксце.
Вядоўца распавядзе пра агульныя тэрміны, а потым сфакусуецца на тэме сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці (СДУГ). «Мы абмяркуем, якія складанасці ёсць з медычным поглядам на ADHD, што цікавага пра гэта можна даведацца праз партысіпатыўныя даследаванні і якое гэта можа мець сацыянае значэнне», – пішуць у анонсе сустрэчы. І дадаюць, што спікерка падзеліцца ўласным досведам і прыкладамі з нядаўняга даследавання, якое ладзілася сярод людзей з Беларусі.