Мультфільм дня: «Каралеўства зорак»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 22.02.2021
- 5727
Беларускі рэжысёр Іван Гапіенка прэзентаваў у Сеціве анімацыйны фільм «Каралеўства зорак», які летась грандыёзна пракаціўся па сусветных фестывалях.
Сам аўтар называе сваю стужку «філасофскім даследаваннем чалавечай прыроды», якое доўжылася каля чатырох гадоў. Іван падкрэслівае, што на працягу ўсёй працы для яго важна было трымаць ідэі толькі пры сабе, але «цяпер гэты фільм можа стаць часткай вас».
Менская прэм'ера «Каралеўства зорак» адбылася ў 2019 годзе ў прасторы Ок16. Фільм атрымаў прызы на Asian Cinematography Awards, Florence Film Awards, New York Movie Awards, European Cinematography Awards, Canadian Cinematography Awards, New York Cinematography Awards, Benin City Film Festival. Увосень яго павінны былі паказаць на фестывалі «Лістапад», аднак не паказалі – кінафэст адмянілі за дзень да пачатку.
У пошуках гуку Іван напісаў каля трох часоў музыкі, на Soundcloud можна паслухаць атмасферны фрагмент.