Конкурс ПРААН: 25000 $ на рэалізацыю бізнэс-ідэі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 19.02.2021
- 4941
Да 30 сакавіка праект Праграмы развіцця ААН па падтрымцы лакальных бізнэсоўцаў прымае заяўкі на конкурс рэгіянальных прадпрымальніцкіх ініцыятыў. На рэалізацыю сваіх задум пераможцы конкурсу атрымаюць да $ 25 000.
Конкурс распаўсюджваецца на 12 раёнаў Беларусі:
Берасцейская вобласць: Бярозаўскі і Кобрынскі раёны;
Віцебская вобласць: Браслаўскі ды Аршанскі;
Гомельская вобласць: Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі;
Гарадзенскай вобласць: Лідскі раён;
Менская вобласць: Барысаўскі і Маладзечанскі;
Магілёўская вобласць: Быхаўскі і Клічаўскі раёны.
Удзельнічаць могуць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі(-цы) з месцам знаходжання/жыхарства ў вышэйпералічаных раёнах.
Першыя 240 заяўнікаў(-іц) атрымаюць індывідуальныя кансультацыі экспертаў, каб паспяхова прааналізаваць і прадставіць свае бізнэс-ідэі.
«Гэты конкурс – унікальная магчымасць падтрымаць малы бізнэс у рэгіёнах, у тым ліку з мэтай мінімізацыі рызыкі, што была выкліканая пандэміяй COVID-19», – кажа Дзірк Шубель, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.