У заключнай у гэтым сезоне, дзясятай серыі праекту Minsk Music Sessions нашыя відэакантрыбутаркі забіраюцца ў самае котлішча менскай цішы – мікрараён Сцяпянка, дзе трэніруюцца рэгбісткі з каманды «Гражданочка». Героі сённяшняга выпуску – гурт CherryVata – прэзентуюць лайвам новую песню «Hollies», з якой на бэкстэйджы нават сабралі невялікі біток мясцовых аматараў жывога гуку.
Відэапраект Minsk Music Sessions – нашае даследаванне і актыўны ўдзел у гарадской прасторы Менска. Кожны тыдзень мы запісваем жывыя выступы актуальных і цікавых гуртоў у натуральных дэкарацыях горада. Дарэчы, сабралася ўжо салідная калекцыя.
Сёння мы падсумоўваем першы сезон праекту – легендарныя электронныя хамелеоны, гурт CherryVata, прэзентуюць сваю новую песню «Hollies», якую музыкі, акрамя Mirum Music Festival, яшчэ нідзе не гралі. Кампазіцыя сімвалізуе новую старонку ў жыцці групы: гучанне набывае ракенрольнае адценне, але застаецца такім жа лёгкім і празрыстым, як уся творчасць музыкантаў.
Месца – схаваны ад бурлівых хваляў горада стадыён у Сцяпянцы, дзе трэніруецца жаночая каманда па рэгбі «Гражданочка». Запіс лайву выклікаў шчырую цікаўнасць у жыхароў раёна, праз што і атрымаўся сапраўдны імправізаваны канцэрт!
Глядзі папярэднія часткі Minsk Music Sessions!
P.S. Прапаноўваем табе стаць неад’емнай часткай нашага шоу! Здымі ўласнае музычнае відэа любога фармату на вуліцах сталіцы, апублікуй яго ў Instagram ці Facebook з хэштэгам #minskmusicsessions – самаму крутому аўтару мы бясплатна здымем live-кліп!
Саўндтрэк «Мотавела» ад менскага электроншчыка Dirty Owl. Увага! У музыцы могуць сустракацца гукі самога завода.
Пяты выпуск Minsk Music Sessions: у дэкарацыях ціхай Асмалоўкі пасталелы гурт Akute выконвае песню «Калі б я застаўся з табой».
Нечаканчык – новая серыя Minsk Music Sessions! Электронны спявак Yashar Gasanov грае жыўцом у сценах Нацыянальнага мастацкага музея.
Прэм’ера шоу Minsk Music Sessions! У першай серыі Ілля Чарапко-Самахвалаў выконвае песню «Груз» у найбольш адпаведных для гэтага ўмовах.
Роды з налобным ліхтарыкам і дзяўчынка, якую назвалі ў гонар доктаркі.
«В конце всё будет хорошо».
Спецыяльныя госці – Sveta Ben і Mustelide.
Сустрэча з сям’ёй і іншай культурай.