Minsk Music Sessions, выпуск шосты. Гэтым разам глядзі VHS-відэа пра тое, як электронны музыка Awlnight выконвае жыўцом адразу два трэкі – «Something From The 80's / Da True» – ля чыгуначнага моста над Свіслаччу.
Minsk Music Sessions – праект 34mag пра горад і музыку, які робіцца пры падтрымцы velcom. Новыя выпускі выходзяць кожны тыдзень на 34mag, а таксама ў нашых адважных інфармпартнёраў – afisha.tut.by і CityDog.by.
Сёння ў эфіры – музыка і бітмэйкер Awlnight. Сапраўдны адэпт аналагавага гуку, ён заўсёды ў пошуку алдовых пластоў, учэпістых урыўкаў, якія сэмпліруе і тым самым надае старым шлягерам кардынальна іншае гучанне. Каб усё было па-трушнаму, па лоў-фай, перад тым як гук даходзіць да ягонага Soundcloud, кожны трэк абавязкова прапускаецца праз магнітную касетку.
Карацей, глядзі новы выпуск і памятай, што #minsknotdead.
Партнёр праекту Minsk Music Sessions –
Звярні ўвагу, што нядаўна velcom запусціў новы моладзевы тарыфны план – «У тваім рытме». Адна з цікавых асаблівасцей гэтай прапановы – магчымасць слухаць музыку ў прэміум-акаўнце сэрвісу Zvooq без абмежаванняў і без аплаты мабільнага трафіка. Іншыя перавагі новага тарыфу знойдзеш тут.
Не забудзь перагледзець папярэднія выпускі Minsk Music Sessions!
P.S. Прапаноўваем табе стаць неад’емнай часткай нашага шоу! Здымі ўласнае музычнае відэа любога фармату на вуліцах сталіцы, апублікуй яго ў Instagram ці Facebook з хэштэгам #minskmusicsessions – самаму крутому аўтару мы бясплатна здымем live-кліп!
У трэцяй серыі гарадскога серыяла Minsk Music Sessions здымаем беларускую сінт-поп дзіву Mustelide.
Прэм’ера шоу Minsk Music Sessions! У першай серыі Ілля Чарапко-Самахвалаў выконвае песню «Груз» у найбольш адпаведных для гэтага ўмовах.
Пяты выпуск Minsk Music Sessions: у дэкарацыях ціхай Асмалоўкі пасталелы гурт Akute выконвае песню «Калі б я застаўся з табой».
Залятаем у эфір з новым выпускам Minsk Music Sessions. Легенды беларускага даўнтэмпа CherryVata граюць лайвам новую песню і збіраюць стыхійны канцэрт у Сцяпянцы на трэніроўцы жаночай каманды па рэгбі.
Што такое крытычныя штудыі нейраразнастайнасці?
Выгараць нельга захоўвацца.
Светлая туга, каханне, настальгія.
Постмемкіберпанк у дэкарацыях Усходняй Еўропы.
«Я токсік, я душніла, і мне жывецца так шчасліва».
КАМЕНТАРЫ (1)
спадзе, 1:34 - за гэта можна рукі цалаваць!